Выцінанка
Выціна́нка (абласныя назвы выразанка, выстрыганка — ажурны ўзор, выразаны з белай, чорнай ці каляровай паперы. Від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
У беларускай культуры найбольш пашыраныя аднаколерныя выцінанкі; часам іх рабілі ў некалькі слаёў рознага колеру. Узоры геаметрычныя, раслінныя, радзей зааморфныя і антрапаморфныя.
У Беларусі ў 19 — першай палове 20 стагоддзяў выцінанкі ўжываліся для афармлення жылля, выкарыстоўваліся як частка аздаблення інтэр’ера на святы, асобных прадметаў (падзоры на паліцы, суднікі, вушакі дзвярэй, бардзюры на рамы і г.д.); на захадзе Беларусі чорнымі ці паліхромнымі выцінанкамі ўпрыгожвалі беленыя сцены жытла.
У наш час матывы і прыёмы выцінанкі пашыраны ў афармленні кніг, упаковак, паштовак і г.д. На пачатку 1990-х гадоў калекцыя выцінанак зберагалася ў Музеі старажытнабеларускай культуры ІМЭФ АН БССР.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Барыс Лазука, Архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва: Дапаможнік для вучняў. — Мн.: Беларусь, 2001. ISBN 985-01-0124-5
- Сахута, Я.М. Выцінанка // С.121,122. // Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя; Рэдкалегія: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 575 с.: іл. — ISBN 5-85700-014-9.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Выцінанка