Вычулкаўскі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вычулкаўскі сельсавет
Краіна БССР
Уваходзіў у Брэсцкі раён
Адміністрацыйны цэнтр Вычулкі
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 8 мая 1970

Вы́чулкаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Вычулкі.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Трышынскі сельсавет у складзе Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Трышын. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Бярозаўскага сельсавета[1]. 3 чэрвеня 1957 года ў склад сельсавета з Чэрнеўскага сельсавета перададзены вёскі Шчэбрын, Падбулькава і Булькава Зарэчча[2]. 1 красавіка 1968 года перайменаваны ў Вычулкаўскі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Вычулкі. 8 мая 1970 года сельсавет перайменаваны ў Чэрнінскі, цэнтр перанесены ў вёску Чэрні, вёскі Булькава, Вычулкі, Падбулькава, Шчэбрын і Ямна перададзены ў склад Тэльмінскага сельсавета, з Тэльмінскага сельсавета ў склад Чэрнінскага сельсавета перададзены вёскі Братылава, Бярдычы, Валоскі, Вітошкі, Вялікая Курніца, Вялікія Косічы, Вялюнь, Гутавічы, Забярэззе, Залессе, Збірагі, Карабаны, Клімовічы, Максімы, Машчонка, Селяхі, Харытоны, Чэрні і хутары Бабры, Макасі, Малькі і Чэрні[3].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Решение Исполнительного комитета Брестского областного Совета народных депутатов от 3 июня 1957 г. № 344 О частичном изменении в административно-территориальном делении сельских Советов Брестского и Пинского районов и Домачевского поселкового Совета Брестского района
  3. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 мая 1970 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1970, № 20 (1286).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.