Вычулкі
Вёска
Вычулкі
| ||||||||||||||
Вычулкі — былая вёска ў складзе Тэльмінскага сельсавета Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці, у прыгараднай зоне Брэста, на правым беразе р. Мухавец, за 8 км на ўсход ад Брэста, 8 км ад чыгуначнай станцыі Брэст-Цэнтральны, 1,5 км ад шашы Брэст—Мінск.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Паводле пісьмовых крыніц вядомы з 1510 года як сяло на р. Мухавец у Берасцейскім старостве Трокскага ваяводства ВКЛ. Уласнасць Л. Храбтовіча, з 1745 года — падчашніка брэсцкага Чыжа.
Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 года — у Літоўскай, з 1801 года — у Гродзенскай губернях. Уваходзіла ў маёнтак Трышын, уладанне паноў Гутоўскіх.
У 1890 годзе сяло — цэнтр сельскай грамады, якая аб'ядноўвала сялян вёсак Косічы, Вычулкі і Задворцы, мела 4514 дзес. зямлі.
У 1905 годзе ў Косіцкай воласці Брэсцкага павета. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Косіцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. З 1 красавіка 1968 года да 8 мая 1970 года — цэнтр Вычулкаўскага сельсавета Брэсцкага раёна.
З 1 чэрвеня 2007 года Вычулкі ўвайшлі ў склад горада Брэст[1].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 38 мужчын, 50 жанчын (1870)
- 220 жыхароў (1905)
- 21 двор, 143 жыхары (1921)
- 52 двары, 182 жыхары (1940)
- 303 жыхары (1959)
- 365 жыхароў (1970)
- 334 гаспадаркі, 996 жыхароў (1997)
- 599 гаспадарак, 1748 жыхароў (2005)
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]Пачатковая школа, клуб, магазін, бібліятэка, участак Брэсцкага рачнога порта, дырэкцыя будоўлі аўтадарог, прыватнае ўнітарнае прадпрыемства «Брэсцкі зааветснаб», дарожна-будаўнічае ўпраўленне № 138, абесельгасэнерга. Цэнтр камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Цяплічны камбінат «Бярэсце».
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.