Перайсці да зместу

Вышгарад (Талін)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Вышгарад, або То́ампеа (эст.: Toompea, ням.: Domberg, шведск.: Domberget — «кафедральны ўзгорак») — вапняковы пагорак у цэнтральнай частцы Таліна (Эстонія). Гэта працяглае плато памерамі прыкладна 400х250 метраў, плошчай 7 га і вышэйшае на 20—30 м за вакольную тэрыторыю. У фальклоры пагорак вядомы як курган над магілай Калева, узведзены яго смуткуючай жонкай.

Назва Тоампеа паходзіць ад Домскага сабора
Выгляд Таліна пад канец XIX стагоддзя

Гісторыя Тоампеа цесна звязаная з гісторыяй уладароў Эстоніі[1]. У цяперашні час тут размяшчаюцца урад і парламент Эстоніі, якіх часта таксама называюць проста Тоампеа[2].

На паўднёва-заходняй ускраіне пагорку знаходзіцца замак Тоампеа з вежай Германа. Гэтая вежа са сцягам Эстоніі — адзін з найбольш вядомых сімвалаў Эстоніі[3].

Тоампеа ўзнік каля 10 000 гадоў таму як востраў Балтыйскага ледавіковага возера[4]. З-за нязменнага постледавіковага дрэйфавання ён злучыўся з кантынентам падчас стадыі Літарынава мора[5]. Яшчэ ў 6-м тысячагоддзі да Н. Х. мора абмывала падножжа Тоампеа[6]. Цяпер берагавая лінія праходзіць больш як за 1 км ад яго, а яго падножжа на 17—20 м вышэй за ўзровень мора[7].

Вышгарад


Зноскі

  1. History of the Riigikogu > Toompea Castle (англ.). Riigikogu (20 снежня 2009).
  2. Miljan, Toivo. Historical dictionary of Estonia. — Oxford: Scarecrow Press, 2004. — С. 474. — ISBN 0-8108-4904-6.
  3. Miljan, Toivo. Historical dictionary of Estonia. — Oxford: Scarecrow Press, 2004. — С. 373. — ISBN 0-8108-4904-6.
  4. Tallinn Klint (англ.)(недаступная спасылка). North Estonian Klint — as a symbol of Estonian nature. Estonian Ministry of the Environment (16 снежня 2009). Архівавана з першакрыніцы 6 студзеня 2013. Праверана 19 лістапада 2014.
  5. Mare Isakar.. Toompea aluspõhjakõrgendik (эст.)(недаступная спасылка). Museum of Geology of the University of Tartu (16 снежня 2009). Архівавана з першакрыніцы 9 чэрвеня 2011. Праверана 19 лістапада 2014.
  6. Vabaduse väljak. Eesti mahukaim arheoloogiline uurimisobjekt(эст.) // Horisont. — 2009. — В. 5. Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2015.
  7. Map of Tallinn (эст.)(недаступная спасылка). Tallinn City Planning Department (16 снежня 2009). Архівавана з першакрыніцы 4 лютага 2010. Праверана 19 лістапада 2014.
  • Dmitri Bruns. Tallinn : linnaehituslik kujunemine (эст.). — Tallinn: Valgus, 1993. — 284 с. — ISBN 5-440-01328-8.
  • Lang Valter. Baltimaade pronksi — ja rauaaeg (эст.). — Tartu: Tartu University Press, 2007. — 309 с. — ISBN 978-9949-11-525-9.
  • Juhan Maiste, Silja Vohli. Toompea uusaegsest topograafiast // Vana Tallinn VI (X) (эст.) / Raimo Pullat. — Tallinn: Estopol, 1996.
  • Miljan Toivo. Historical dictionary of Estonia. — Oxford: Scarecrow Press, 2004. — 558 с. — ISBN 0-8108-4904-6.
  • Tallinna ajalugu 1860-ndate aastateni (эст.) / Raimo Pullat. — Tallinn: Eesti Raamat, 1976. — 430 с.
  • Taylor Neil. Estonia. — 5. — Chalfont St Peter: Bradt Travel Guides, 2007. — 288 с.
  • Tõnisson Evald. Eesti muinaslinnad (эст.). — 20. — Tartu: Tartu University, 2008. — 357 с. — (Muinasaja teadus). — ISBN 978-9985-4-0538-3.
  • Zobel Rein. Tallinn (Reval) in the middle ages : town building in the 13th-14th centuries. — Tallinn: Estonian Academy of Arts, 2008. — 190 с. — ISBN 978-9985-9841-4-7.