Вышгруд (Быдгашч)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Вышгруд
53°08′25″ пн. ш. 18°09′11″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вышгруд (польск.: Wyszogród) — археалагічны помнік, гарадзішча, размешчана на левым беразе ракі Віслы на адміністрацыйнай тэрыторыі Быдгашчы, у раёне Фардона.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Паводле легенды, у 997 годзе святы Адальберт спыніўся ў Вышгрудзе з хрысціянскай місіяй да прусаў.

Гарадзішча з’яўлялася апорным пунктам на паморска-куяўскай мяжы. На гарадзішчы знаходзяцца рэшткі крэпасці кашталянаў, а з 1314 года князёў. Крэпасць была разбурана тэўтонскімі рыцарамі ў маі 1330 года падчас польска-тэўтонскай вайны 1327—1332 гадоў.

Да канца XVIII стагоддзя пры гарадзішчы існаваў касцёл, дзе існавала самая старажытная парафія, зафіксаваная ў пісьмовых крыніцах у сучасным горадзе Быдгашч і раёне.

Пераемнікам Вышагруда стаў горад Фордон (у 1973 годзе горад быў аб’яднаны з Быдгашчам у адну гарадскую агламерацыю), заснаваны ў 1382 годзе Уладзіславам Апольчыкам.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]