Гродзенская вышэйшая духоўная семінарыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гродзенская вышэйшая духоўная семінарыя
Будынак семінарыі
Год заснавання 1990
Канфесія Каталіцтва
Юрыдычны адрас Гродна, вуліца Парыжскай Камуны, 1
Сайт vdsgrodna.by

Міждыяцэзіяльная вышэйшая духоўная семiнарыя ў Гродна — вышэйшая каталіцкая спецыяльная навучальная ўстанова для падрыхтоўкі святароў. З 2018 года семінарыя афіцыйна атрымала статус міждыяцэзіяльнай. Вядзе падрыхтоўку святароў для служэння ў Гродзенскай і Віцебскай дыяцэзіях і ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Духоўная семінарыя ў Гродне была заснавана 1 верасня 1990 года біскупам Тадэвушам Кандрусевічам. На першы курс было залічана 37 чалавек з розных канцоў былога СССР: 15 чалавек з Гродзенскай вобласці, 9 чалавек з іншых абласцей Беларусі, 12 чалавек з Украіны і 1 чалавек з Грузіі[1].

Семінарыя размешчана ў адаптаваным у 1991 годзе быдынку былога кляштара бернардзінцаў, які быў пабудаваны ў XVII стагоддзі.

У 1997 годзе была адкрыта семнінарыйная бібліятэка, яе кнігазбор налічвае амаль 20 тыс. тамоў і 80 найменняў часопісаў. У 2000 годзе было скончана будаўніцтва актавай залы.

Рэктары[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя выпускнікі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]