Перайсці да зместу

Вышэйшая камуністычная сельскагаспадарчая школа Беларусі імя У. І. Леніна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вышэйшая камуністычная сельскагаспадарчая школа Беларусі імя У. І. Леніна
Заснаваны кастрычнік 1932
Год закрыцця сакавік 1939
Краіна
Размяшчэнне

Вышэйшая камуністычная сельскагаспадарчая школа Беларусі імя У. І. Леніна (ВКСГШБ) — навучальная ўстанова, якая існавала з кастрычніка 1932 года да сакавіка 1939 года ў Мінску. Створана на базе Камуністычнага ўніверсітэта Беларусі. Мела сваю друкарню[1].

Рыхтавала арганізатараў сацыялістычнай сельскай гаспадаркі, кіруючых партыйных і савецкіх работнікаў раённага звяна. Кафедры ў 1934 годзе: палітэканоміі, эканамічнай палітыкі, ленінізму і гісторыі партыі, дыялектычнага матэрыялізму, гісторыі народаў СССР, усеагуальнай гісторыі, арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці, аграноміі, жывёлагадоўлі, механізацыі сельскай гаспадаркі.

Па стане на студзень 1938 года рэктарам навучальнай ўстановы быў Юраў[2].

Рэарганізавана ў сельскагаспадарчы тэхнікум.

  • Вышэйшая камуністычная сельскагаспадарчая школа Беларусі імя У. І. Леніна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).

Зноскі