Перайсці да зместу

Вышэйшая педагагічная школа імя Януша Корчака ў Варшаве

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вышэйшая педагагічная школа імя Януша Корчака ў Варшаве
польск.: Wyższa Szkoła Pedagogiczna im. Janusza Korczaka w Warszawie
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва польск.: Wyższa Szkoła Pedagogiczna im. Janusza Korczaka w Warszawie
Заснаваны 1993
Краіна
Размяшчэнне Варшава
Сайт uczelniakorczaka.pl
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вышэйшая педагагічная школа імя Януша Корчака ў Варшаве (польск.: Wyższa Szkoła Pedagogiczna im. Janusza Korczaka w Warszawie) — польская недзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Варшаве.

Агульная характарыстыка

[правіць | правіць зыходнік]

Установа з’яўляецца адной з найстарэйшых недзяржаўных вышэйшых навучальных устаноў у Польшчы з філіяламі ў Варшаве, Катавіцах, Ольштыне, Любліне, Шчэціне і Члухаве. Заснавана ў 1993 годзе Таварыствам усеагульных ведаў — арганізацыяй, якая дзейнічае з 1950-х гадоў у сферы асветніцкай і культурнай дзейнасці сярод дарослых, дзяцей і моладзі. Галоўным ініцыятарам стварэння ўстановы быў прафесар Юліян Аўлейтнер, які шмат гадоў займаў пасаду рэктара. Велізарны ўклад у яе развіццё ўнёс і прафесар Уладзіслаў Альшэўскі.

Напрамкі навучання

[правіць | правіць зыходнік]
  • Педагогіка
  • Дашкольная педагогіка і педагогіка малодшай школы
  • Сацыяльная палітыка
  • Сацыяльная праца
  • Кіраванне
  1. GRID Release 2017-05-22 — 2017-05-22 — 2017. — doi:10.6084/M9.FIGSHARE.5032286