Вышэйшая школа прыкладной інфарматыкі і кіравання ў Варшаве

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вышэйшая школа прыкладной інфарматыкі і кіравання ў Варшаве
(WTI)
польск.: Wyższa Szkoła Informatyki Stosowanej i Zarządzania w Warszawie
Logo-WIT-2019.png
Warszawa Wyższa Szkoła Informatyki 06.jpg
Арыгінальная назва польск.: Wyższa Szkoła Informatyki Stosowanej i Zarządzania w Warszawie
Міжнародная назва англ.: Warsaw School of Information Technology
Заснаваны 1996
Размяшчэнне Варшава
Сайт wit.edu.pl

Вышэйшая школа прыкладной інфарматыкі і кіравання ў Варшаве (польск.: Wyższa Szkoła Informatyki Stosowanej i Zarządzania w Warszawie) — польская недзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Варшаве і знаходзіцца пад патранатам Польскай акадэміі навук.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Заснавальнікам вучэльні з'яўляецца Фонд сістэмных навук, які быў створаны па ініцыятыве кіраўніцтва Польскай акадэміі навук. Ужо некалькі гадоў шырока выкарыстоўваецца таксама назва "WTI Вышэйшая школа пад эгідай ПАН". Заняткі ў вучэльні праводзяць кваліфікаваны персанал з акадэміі навук, і, перш за ўсё, з Інстытута сістэмных даследаванняў ПАН.

Вучэльня мае два факультэты. Факультэт інфарматыкі існуе з 1997 года. У цяперашні час навучае студэнтаў па спецыяльнасцях: графіка (бакалаўр і магістр) і інфарматыка (інжынер і магістр). Навучанне праводзіцца ў стацыянарнай і нестацыянарнай (завочнай) формах. На факультэце таксама можна завочна атрымаць паслядыпломную адукацыю па праектаванню сетак перадачы дадзеных і кампутарнай графіцы.

Факультэт інфармацыйных тэхналогій кіравання існуе з 1996 года. Мае права надання вышэйшай адукацыі першай ступені (інжынер) і другой ступені (магістр) па спецыяльнасцях: "Кіраванне" і "Інфармацыйныя метады кіравання". Факультэт таксама праводзіць завочныя паслядыпломныя студыі па спецыяльнасцях "Сертыфікаваны аналітык ІТ-сістэм", "Інспектар па абароне персанальных дадзеных" і "Кіраванне праектамі".

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]