Вышэйшая школа (выдавецтва)
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
«Вышэ́йшая шко́ла» — дзяржаўнае кніжнае выдавецтва. Заснавана ў 1961 годзе ў Мінску на базе выдавецтва БДУ і рэдакцыйна-выдавецкага аддзела. Да 1963 года называлася Выдавецтвам вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай і прафесійнай адукацыі БССР.
Выдае падручнікі, навуковыя дапаможнікі і навучальна-метадычную літаратуру для ВНУ, сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў сістэмы прафесійна-тэхнічнай адукацыі, манаграфіі, навукова-папулярную літаратуру, даведнікі, слоўнікі, міжведамасныя навуковыя і навукова-тэхнічныя зборнікі, кнігі па гісторыі Беларусі, тапаніміцы, гісторыі беларускай культуры, фальклоры і інш.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- «Вышэйшая школа» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4), ISBN 985-11-0035-8.