Вэб-сервер

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Архітэктура сервераў фонду Вікімедыя

Вэб-сервер — гэта сервер, які прымае HTTP-запыты ад кліентаў, звычайна вэб-браўзераў, і выдае ім HTTP-адказы, звычайна разам з HTML-старонкай, выявай, файлам, медыя-патокам ці іншымі данымі. Вэб-серверы — аснова Сусветнага павуціння.

Вэб-серверам завуць як праграмнае забеспячэнне, якое выконвае функцыі вэб-сервера, так і непасрэдна камп'ютар (гл.: Сервер (апаратнае забеспячэнне)), на якім гэта праграмнае забеспячэнне працуе.

Кліент, якім звычайна з'яўляецца вэб-браўзер, перадае вэб-серверу запыты на атрыманне рэсурсаў, пазначаных URL-адрасамі. Рэсурсы — гэта HTML-старонкі, выявы, файлы, медыя-патокі ці іншыя даныя, якія неабходны кліенту. У адказ вэб-сервер перадае кліенту запытаныя даныя. Гэты абмен адбываецца па пратаколе HTTP.


Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Netcraft — вызначэнне і збор статыстыкі па выкарыстоўваемых у свеце вэб-серверам.