Вэлі Пэрэйд

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вэлі Пэрэйд
Valley Parade, Bradford.jpg
Поўная назва Coral Windows Stadium
Месцазнаходжанне Брэдфард, Заходні Іаркшыр, Англія
Пабудаваны 1886
Уладальнік Gordon Gibb's pension fund
Хатняя каманда Брэдфард Сіці
Умяшчальнасць 25 136
Памеры поля 103 х 64 метраў (113 х 70 ярдаў)
Пакрыццё натуральнае
Commons-logo.svg Вэлі Пэрэйд на Вікісховішчы

«Вэлі Пэрэйд» (англ.: Valley Parade) — футбольны стадыён, размешчаны ў Брэдфардзе, графства Заходні Іаркшыр. З'яўляецца хатнім стадыёнам клуба «Брэдфард Сіці» з 1903 года і змяшчае больш 25 000 гледачоў. Першапачаткова быў пабудаваны па заказе рэгбійнага клуба «Мэнінгем» у 1886 годзе.

Першая рэканструкцыя адбылася ў 1908 годзе пад кіраўніцтвам архітэктара Арчыбальда Лейтча па выпадку выхаду «Брэдфарда» ў Першы дывізіён. У 1911 годзе быў устаноўлены рэкорд наведвальнасці на стадыёне, які трымаецца дагэтуль, — на гульні Кубка Англіі з «Бернлі» прысутнічала 39 146 гледачоў.

11 мая 1985 года на стадыёне адбыўся пажар, ахвярамі якога сталі 56 чалавек, 265 чалавек атрымалі раненні. Судовы эксперт Дэвід Вулі прыйшоў да высновы, што прычынай пажару апынулася цыгарэта ці запалка, якая звалілася ў зазор паміж сядзеннямі ў пустэчу пад трыбунамі, дзе загарэлася раскіданае там смецце.[1]

Зноскі

  1. Pithers, Malcolm. Hideous images linger after carnage of 'celebration' day , London: The Guardian (13 May 1985).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]