Вэнграў
| Горад | |||
| Вэнграў | |||
|---|---|---|---|
| польск.: Węgrów | |||
|
|||
| 52°24′00″ пн. ш. 22°01′00″ у. д.HGЯO | |||
| Краіна |
|
||
| Ваяводства | Мазавецкае | ||
| Павет | Вэнгроўскі | ||
| Кіраўнік | Paweł Marchela | ||
| Гісторыя і геаграфія | |||
| Заснаваны | 1442 | ||
| Плошча | 35.45 км² | ||
| Водныя аб’екты | Лівец[d] | ||
| Часавы пояс | UTC+1, летам UTC+2 | ||
| Насельніцтва | |||
| Насельніцтва | 12 600 чалавек (2004) | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Паштовы індэкс | 07-100 | ||
| TERC | 1433011 | ||
| Іншае | |||
| 0975871 | |||
| wegrow.com.pl | |||
| Паказаць/схаваць карты | |||
Вэ́нграў[1] (польск.: Węgrów) — горад у Польшчы, на рацэ Лівец. Адміністрацыйны цэнтр Вэнгроўскага павета Мазавецкага ваяводства. Утварае гарадскую гміну. Насельніцтва 12,6 тыс. жыхароў (2004), плошча — 35,45 км².
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
Упершыню згадваецца ў 1414 годзе. Гарадскія правы атрымаў у 1441 годзе.
З першай паловы XVI стагоддзя.быў уласнасцю Радзівілаў. У 1536 годзе як пасаг жонкі яго атрымаў жамойцкі стараста Ян Радзівіл. У 1558 г. Вэнграў дастаўся прыхільніцы рэфармацыі Ганне Радзівіл-Кішцы і больш за дзвесце гадоў быў адным з пратэстанцкіх цэнтраў Рэчы Паспалітай. Тут засядалі пратэстанцкія сіноды, знаходзілі прытулак арыяне на чале з Пятром з Ганёндза (у Вэнграве ў арыянскай друкарні былі надрукаваны найважнейшыя яго творы). У Вэнграве ёсць некалькі цэркваў з фрэскамі пачатку XVIII стагоддзя працы Мікеланджэла Палоні (аўтара фрэсак капліцы Св. Казіміра ў Віленскім кафедральным саборы). Да нашых дзён захавалася размешчаная ў некалькіх кіламетрах ад горада рэзідэнцыя Радзівілаў, якая пачала будавацца адразу пасля Люблінскай уніі ў XVII стагоддзі.[2]
Пры Вэнграве адбылася аднайменная бітва падчас Студзеньскага паўстання. Падчас Другой сусветнай вайны на тэрыторыі горада немцамі было сфарміравана гета, у якім жыло 8 тыс. яўрэяў.
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 236-2010 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Рэспублікі Польшча на беларускую мову». Гл. польска-беларускую практычную транскрыпцыю.
- ↑ Alfredas Bumblauskas. Senosios Lietuvos istorija, 1009—1795. Vilnius: R. Paknio leidykla, 2005. P. 263. ISBN 9986-830-89-3
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вэнграў