Вэньянь
Выгляд
Неправераная
| Вэньянь | |
|---|---|
| Саманазва | 文言文 |
| Краіны | — |
| Агульная колькасць носьбітаў |
|
| Класіфікацыя | |
| Пісьменнасць | кітайскае пісьмо |
| Моўныя коды | |
| ISO 639-1 | — |
| ISO 639-2 | — |
| ISO 639-3 | lzh |
| IETF | lzh |
| Glottolog | lite1248 |
Вэньянь (вэньянь 文言, літаральна літаратурная мова, суч. кіт. 文言文 wényánwén) — мова на аснове старажытнакітайскай, якая выкарыстоўвалася ў якасці літаратурнай мовы ў Кітаі да Руху 4 мая, а таксама ў Японіі, Карэі, В’етнаме і іншых краінах рэгіёна.
Асаблівасці мовы
[правіць | правіць зыходнік]Класічная кітайская адрозніваецца лаканічнасцю — тэкст на вэньяне змяшчае прыкладна ўдвая менш іерогліфаў, чым такі ж тэкст на сучаснай кітайскай. Гэтаму спрыяе тое, што ў вэньяне:
- пераважаюць аднаскладовыя словы (запісваюцца адным іерогліфам), у той час як у сучаснай кітайскай пераважаюць двухскладовыя (запісваюцца двума іерогліфамі);
- многія словы-іерогліфы ў розных сітуацыях могуць быць рознымі часцінамі мовы;
- выкарыстоўваецца апора на кантэкст, якая дазваляе, у прыватнасці, пазбегнуць лішніх пранаміналізацый (ужывання займеннікаў), частае невыкарыстанне дзейніка наогул;
- адсутнічаюць знакі прыпынку;
- адсутнічае афіксацыя.
Для паляпшэння артыкула пажадана |
