Перайсці да зместу

Вэцслабада

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Населены пункт
Вэцслабада
лат.: Vecslabada
56°15′00″ пн. ш. 27°59′00″ у. д.HGЯO
Краіна
Гісторыя і геаграфія
Вышыня цэнтра 160 м
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 279 чал. (29 студзеня 2021)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс 5748
Вэцслабада (Латвія)
Вэцслабада
Вэцслабада

Вэ́цслабада (лат.: Vecslabada, латг.: Vacsloboda; беларуская назва Старая Слабада) — буйная вёска ў Лудзенскім краі Латвіі, адміністрацыйны цэнтр Істрынскай воласці. Размешчана прыкладна за 318 кіламетраў ад Рыгі, за 50 км ад краявога цэнтра Лудзы і за 20 км ад стыку межаў Латвіі, Беларусі і Расіі. Знаходзіцца на вузкай паласе зямлі паміж трыма азёрамі — Істрас, Дзіляйс і Аўдзэлю, злучанымі паміж сабой невялікімі рэкамі.

У 1897 годзе ў вёсцы налічвалася 32 двары і 265 жыхароў. Падчас аграрнай рэформы 1920-х гадоў вёска была падзелена на асобныя хутары. У 1933 годзе Вэцслабада афіцыйна атрымала статус шчыльнанаселенага пункта (вёскі).

Беларускі рух у міжваенны перыяд

[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку 1920-х гадоў Старая Слабада стала важным цэнтрам беларускага нацыянальна-культурнага жыцця ў Латгаліі[2]. У 1921 годзе тут быў заснаваны мясцовы аддзел культурна-асветнага таварыства «Бацькаўшчына» (яго статут падпісалі 9 чалавек падчас устаноўчага сходу ў Дзвінску 25 сакавіка 1921 года)[3]. У тым жа годзе мясцовая школа была ператворана ў беларускую пачатковую школу, якая ў 1926 годзе атрымала статус Дзяржаўнай Істрынскай пачатковай школы[4]. У 1928 годзе па праекце архітэктара Індрыкіса Бланкенбургаса быў пабудаваны новы будынак для 6-класнай школы на 291 вучня, у якім таксама размясціўся інтэрнат (для 55 дзяўчат і 58 хлопцаў)[4].

Мясцовыя настаўнікі і вучні праяўлялі вялікую цікавасць да тэатральнага мастацтва[5]. У вёсцы рэгулярна ладзіліся гастролі тэатральных калектываў з іншых гарадоў[6]. 17 красавіка 1926 года ў Старой Слабадзе адбылася пастаноўка п'есы Янкі Купалы «Паўлінка», выкананая артыстамі Рыжскага беларускага народнага тэатра[7]. Вясной 1928 года з гастролямі зноў прыязджала рыжская трупа, якая паказала тут спектаклі 17 красавіка[6]. У гэты час у школе дзейнічала і свая аматарская драматычная дружына[5]. Мясцовыя жыхары таксама далучаліся да збору беларускага фальклору для Беларускага навукова-краязнаўчага таварыства ў Латвіі, напрыклад, Галіна Нікіфароўская запісала «Беларускія прыпеўкі з Істрэнскай воласці»[8].

У 1935 годзе ў Істрынскай Дзяржаўнай 6-класнай пачатковай школе працавала 12 настаўнікаў і навучалася 360 дзяцей[4]. Аднак пасля ўсталявання ў 1934 годзе аўтарытарнай дыктатуры Карліса Улманіса беларускае школьніцтва і грамадскія арганізацыі ў вёсцы былі паступова ліквідаваны падчас кампаніі латышызацыі[9]. Дзяржаўная прапаганда (у прыватнасці, выданне Вільбертса Краснайса) выкарыстоўвала інтэрв'ю з мясцовымі жыхарамі (напрыклад, з нейкім Андрушонакам з Істры), каб давесці, што ў мінулым тут гучала толькі латышская мова, беспадстаўна апісваючы мясцовых беларусаў як абруселых латышоў[10].

У гады Другой сусветнай вайны каля вёскі адбыўся Вэцслабадскі бой паміж савецкімі партызанамі і нямецкімі войскамі.

Савецкі перыяд і сучаснасць

[правіць | правіць зыходнік]

У часы Латвійскай ССР у 1944 годзе школа перайшла на рускую мову навучання, а ў 1945 годзе была пераўтворана ў Істрынскую сярэднюю школу (доўгі час яна лічылася самай маленькай сярэдняй школай у Латвіі і была канчаткова закрыта ў 2018 годзе). Вёска з'яўлялася цэнтрам Істрынскага сельсавета Лудзенскага раёна, тут размяшчалася цэнтральная сядзіба саўгаса «Істра».

У сучаснай Вэцслабадзе дзейнічаюць валасная адміністрацыя, дзіцячы сад, Істрынскі дом культуры, бібліятэка і пошта.

ГодКолькасць
2009 405
2021 279 [1]
Праваслаўны храм Уваскрэсення Хрыстова
  • Праваслаўны храм Уваскрэсення Хрыстова (пабудаваны ў 1908 г.) — адзін з найбуйнейшых сельскіх храмаў Латвіі.
  • Істрынскі касцёл Беззаганнага Зачацця Дзевы Марыі.
  • Востраў Пану на возеры Істрас (прыродны помнік з 1925 года з калоніяй шэрых чапляў).

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]