Вядзьмар (серыя раманаў)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сага аб ведзьмары
Saga o wiedźminie
Аўтар: Анджэй Сапкоўскі
Жанр: Цёмнае фэнтэзі
Краіна: Flag of Poland.svg Польшча
Мова арыгінала: Польская
Даты публікацыі: 1986 - 2013

«Сага аб ведзьмары» (польск.: Saga o wiedźminie) — цыкл кніг польскага пісьменніка Анджэя Сапкоўскага ў жанры цёмнае фэнтэзі. Першае апавяданне цыкла выйшла ў 1986 годзе, а апошняя кніга — у 2013. На аснове твораў цыкла былі зняты два тэлесерыялы (польскі (2001) і амерыканскі ад Netflix (2019—)), выпушчаны тры гульні для розных гульнявых платформ («Вядзьмар», «Вядзьмар 2: Забойцы каралёў» і «Вядзьмар 3: Дзікае Паляванне»), напісана і пастаўлена рок-опера, выдаваліся коміксы.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Галоўным героем серыі з’яўляецца вядзьмар Геральт з Рывіі — паляўнічы на монстраў, якія прадстаўляюць пагрозу для жыцця людзей. У дзяцінстве ён, як і іншыя ведзьмары, быў падвергнуты мутацыям, праз якія атрымаў высокія баявыя здатнасці: павышаная сіла, хуткасць рэакцыі, паскораны метабалізм. Асноўная праца Геральта — за грошы знішчаць небяспечных пачвараў.

У адпаведнасці з уласным кодэксам паводзінаў, ён імкнецца не ўдзельнічаць у палітычных інтрыгах каралёў і чарадзеяў, аднак у выніку аказваецца ўцягнуты ў складаны вузел супрацьстаяння паўночных каралеўстваў і магутнай паўднёвай імперыі Нільфгаард. Геральт спрабуе абараніць Цыры (Дзіця-Неспадзяванка), юную князёўну зруйнаванга каралеўства Цынтра, прызначаную яму яшчэ да яе нараджэння. Цыры становіцца цэнтрам інтарэсаў уплывовых сіл (імператар Нільфгаарда, чарадзей Вільгефорц, Ложа чарадзеек), бо яе нашчадку прадказана вырашыць лёс свету. Атрымаўшы ад сваіх прыёмных бацькоў (Геральта і яго каханкі, чарадзейкі Енэфэр) сімвалічныя дары-ўменні: вядзьмарчае — валодаць мячом і чарадзейскае — магіяй, перацярпеўшая ў далейшым цяжкія выпрабаванні, Цыры становіцца нароўні з Геральтом галоўным героем сагі.

Творы цыкла[правіць | правіць зыходнік]

Асобна стаяць апавяданні «Дарога, з якой не вяртаюцца» (польск.: Droga, z ktorej sie nie wraca) (1988) і «Штосьці скончыцца, штосьці пачнецца» (польск.: Coś się kończy, coś się zaczyna) (1992), якія не маюць прамога дачынення да цыкла аб ведзьмаку (у апавяданні «Дарога, з якой не вяртаюцца» апісваюцца меркаваныя бацькі ведзьмара — друідка Вісэна і наёмнік Корын), дзеянне якіх адбываецца ў тым самым сусвеце.

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Вядзьмар. Апошняе жаданне / Анджэй Сапкоўскі ; пер. з пол. К. С. Маціеўскай. — Мінск: А. М. Янушкевіч, 2019. — 344 с.: іл. ISBN 978-985-7210-26-8
  2. Зерне праўды; пер. з пол. Аляксандр Сакалоў (Далягляды, 1992: замежная літаратура. / [рэдкалегія: А. Гардзіцкі (укладальнік), А. Вярцінскі (галоўны рэдактар) і інш.] — Мінск : Мастацкая літаратура, 1992. — 278 с.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]