Вядомыя асобы Гродна
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Спіс змяшчае вядомых асоб Гродна, якія нарадзіліся або жылі ў горадзе.
Асобы[правіць | правіць зыходнік]
Ураджэнцы[правіць | правіць зыходнік]

Аляксей Антонаў — савецкі военачальнік, генерал арміі, нарадзіўся ў Гродне.

Алег Ахрэм — беларускі валейбаліст, нарадзіўся ў Гродне.
Браніслаў Багатырэвіч — беларуска-польскі ваенны, нарадзіўся ў Гродне.

Леў Бакст — мастак, сцэнограф, кніжны ілюстратар, нарадзіўся ў Гродне.
А[правіць | правіць зыходнік]
- Цыпрыян Адынец (1749—1811) — рымска-каталіцкі дзеяч, біскуп
- Юрый Мар’янавіч Аляксей (нар. 1973) — беларускі дзяржаўны дзеяч, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання.
- Мсціслаў Антонавіч Аляхновіч (1905—1982) — польскі лінгвіст
- Аляксей Інакенцьевіч Антонаў (1896—1962) — савецкі военачальнік, генерал арміі, член Стаўкі ВГК, начальнік Генеральнага штаба ў 1945—1946 гадах
- Алег Ахрэм (нар. 1983) — беларускі валейбаліст
Б[правіць | правіць зыходнік]
- Браніслаў Багатырэвіч (1870—1940) — беларуска-польскі ваенны, адзін з двух ідэнтыфікафаных генералаў войска польскага, якія былі забіты падчас катынскага расстрэлу
- Валянцін Валянцінавіч Байко (нар. 1969) — член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання.
- Леў Бакст (1866—1924) — мастак, сцэнограф, кніжны ілюстратар, майстар станкавага жывапісу і тэатральнай графікі
- Алена Уладзіміраўна Баранава (нар. 1954) — беларускі палітолаг. Доктар палітычных навук (2001), прафесар (2004).
- Мікалай Міхайлавіч Берастнеў (1867—1910) — бактэрыёлаг.
- Максім Аляксандравіч Бардачоў (нар. 1986) — беларускі футбаліст.
- Шаўл Беразоўскі (1908—1975) — кампазітар і піяніст
- Уладзімір Блюднік (нар. 1975) — беларускі мастак, паэт, празаік, член Беларускага культурна-асветніцкага цэнтра ў Познані
- Пол Бэран (1926—2011) — амерыканскі інжынер і вынаходнік, паходзіў з польскі яўрэяў, адзін са стваральнікаў Інтэрнэта
В[правіць | правіць зыходнік]
- Уладзімір Бертольдавіч Вільнер (1885—1952) — вядомы рэжысёр тэатра і кіно, прафесар (1947), рэжысёр яўрэйскага тэатра на ідыш
Г[правіць | правіць зыходнік]
- Генрых Глябовіч (1904—1941) — ксёндз, прафесар тэалогіі ўніверсітэта Стэфана Баторыя ў Вільнюсе
- Аляксандр Іванавіч Груша (нар. 1973) — беларускі гісторык, доктар гістарычных навук (2017)[1], дацэнт (2010)
Ж[правіць | правіць зыходнік]
- Ганна Рыгораўна Жарабцова-Андрэева (1868—1944) — камерная спявачка, прафесар Пецярбургскай і Латвійскай кансерваторый, вакальны педагог.
З[правіць | правіць зыходнік]
- Ілья Барысавіч Заводнік (нар. 1956) — беларускі вучоны ў галіне біяфізікі.
Д[правіць | правіць зыходнік]
- Уладзімір Вітальевіч Далгіх (нар. 1969) — беларускі артыст балета.
- Валерый Міхайлавіч Дзідзюля (нар. 1969) — беларускі гітарыст і кампазітар, сольны выканаўца.
- Уладзімір Уладзіміравіч Дуброўшчык (нар. 1972) — беларускі лёгкаатлет (дыскабол)
К[правіць | правіць зыходнік]
- Валерый Георгіевіч Калеснік (нар. 1965) — беларускі дыпламат
- Леў Самойлавіч Калецкі (1884—1953) — беларускі матэматык. Дацэнт (1932).
- Сяргей Уладзіміравіч Камянецкі (нар. 1961) — беларускі палітык.
- Валянціна Аляксееўна Карпюк (нар. 1962) — беларускі ўрач-псіхіятр, псіхатэрапеўт. Кандыдат медыцынскіх навук (1998), дацэнт (2001).
- Зміцер Кісель (1962—2005) — беларускі публіцыст, журналіст, гісторык, грамадскі дзеяч Гарадзеншчыны, сын вядомага антысавецкага падпольшчыка Уладзіміра Кісяля
- Вольга Валянцінаўна Корбут (нар. 1955) — беларуская гімнастка, чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка
- Ганна Уладзіміраўна Крофта (Аўчыннікава; нар. 1986) — беларуская паэтэса.
- Аляксандр Мікалаевіч Курловіч (1961—2018) — савецкі і беларускі цяжкаатлет, заслужаны майстар спорту СССР (1987)
Л[правіць | правіць зыходнік]
- Меір Ланскі (1902—1983) — амерыканскі гангстэр яўрэйскага паходжання, канкурэнт Аль Капонэ
- Валерый Станіслававіч Леванеўскі (нар. 1963) — беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, былы палітычны зняволены
- Ірына Эдуардаўна Луканская (нар. 1965) — беларускі палітык.
- Канстанцін Леанідавіч Лукашык (нар.1975) — беларускі алімпійскі чэмпіён.
- Эйтан Ліўні (1919—1991) — ізраільскі палітык, бацька Цыпі Ліўні
- Павел Ісаакавіч Люблінскі[ru] (1882—1938) — расійскі і савецкі вучоны-юрыст, крымінолаг, доктар юрыдычных навук, прафесар, сенатар
М[правіць | правіць зыходнік]
- Павел Мажэйка (нар. 1978) — беларускі журналіст, былы палітзняволены, вязень сумлення.
- Антон Маркевіч (1925—2009) — беларускі грамадскі дзеяч у Канадзе
- Таццяна Міхайлаўна Мацко (нар. 1993) — беларуская самбістка і дзюдаістка.
- Аляксандр Уладзіміравіч Мілінкевіч (нар. 1947) — беларускі палітык і навуковец
- Радзівон Валер'евіч Міскевіч (нар. 1995) — беларускі валейбаліст.
Н[правіць | правіць зыходнік]
- Лейб Найдус (1890—1918) — яўрэйскі паэт
Р[правіць | правіць зыходнік]
- Караль Румель[ru] (1888—1967) — падпалкоўнік кавалерыі, расійскі і польскі спартсмен-коннік, удзельнік летніх Алімпійскіх гульняў 1912, 1924 і 1928 гадоў, бронзавы прызёр Алімпіяды-1928
- Юліюш Румель[be-tarask] (1881—1967) — палкоўнік коннай артылерыі войскаў Расійскай імперыі, генерал дывізіі Войска Польскага
- Віктар Рамуальдавіч Русак (нар. 1963) — беларускі палітык.
- Ігар Міхайлавіч Рынкевіч (нар. 1968) — вядомы беларускі юрыст, адвакат, палітык
С[правіць | правіць зыходнік]
- Зіновій Пятровіч Салаўёў (1876—1928) — медык, адзін з арганізатараў савецкага аховы здароўя, намеснік наркама аховы здароўя РСФСР.
- Святлана Уладзіміраўна Сілава (нар. 1970) — беларускі гісторык.
- Януар Іванавіч Сухадольскі (1797—1875) — беларускі жывапісец-баталіст
- Людміла Раманаўна Сяўко (нар. 1956) — беларускі палітык.
Т[правіць | правіць зыходнік]
- Уладзіслаў Талочка (1887—1942) — беларускі рэлігійны і культурна-асветны дзеяч, культуролаг, гісторык, літаратурны крытык
Ц[правіць | правіць зыходнік]
- Валерый Вельямінавіч Цапкала (нар. 1965) — беларускі палітык і дыпламат
Ч[правіць | правіць зыходнік]
- Якуб Абрамавіч Чэхаўскі (1879—1941) — атлет-асілак.
Ш[правіць | правіць зыходнік]
- Вячаслаў Віталевіч Швед (нар. 1956) — беларускі гісторык
- Пётр Шумаў (1872—1936) — фотамастак.
Я[правіць | правіць зыходнік]
- Юзаф Ядкоўскі (1890—1950) — беларускі і польскі археолаг, нумізмат, архітэктар
- Уладзімір Якаўлеў[be-tarask] (нар. 1949) — палітык, журналіст, рэдактар газеты «Новая Расія»
- Генрых Сямёнавіч Яскевіч (нар. 1941) — партыйны савецкі дзеяч.
Жыхары[правіць | правіць зыходнік]
- Эліза Ажэшка (1841—1910) — польская пісьменніца беларускага паходжання
- Максім Адамавіч Багдановіч (1891—1917) — беларускі паэт, публіцыст, літаратурны крытык, перакладчык паэзіі на беларускую мову, літаратуразнавец; класік беларускай літаратуры, адзін са стваральнікаў беларускай літаратуры і сучаснай літаратурнай беларускай мовы[2]
- Стэфан Баторый (1533—1586) — кароль польскі, вялікі князь літоўскі
- Васіль Уладзіміравіч Быкаў (1924—2003) — беларускі і савецкі пісьменнік і грамадскі дзеяч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, капітан
- Геранім Валовіч (?—1636) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч
- Вільфрыд Войніч (1865—1930) — дзеяч народніцкага і польскага сацыялістычнага руху, бібліяфіл і антыквар, першаадкрывальнік знакамітага «Рукапісу Войніча»
- Ілья Якаўлевіч Гінцбург (1859—1939) — беларуска-расійскі скульптар, прафесар мастацкіх майстэрняў (1918)
- Жан Эмануэль Жылібер (1741—1814) — французскі натураліст, хірург і анатом, стваральнік і кіраўнік Гродзенскай медыцынскай акадэміі (1775—1781), у Гродне таксама заснаваў акушэрскую і ветэрынарную школы, клінічны шпіталь, батанічны сад, у 1781—1783 прафесар медыцынскага факультэта Галоўнай школы ВКЛ у Вільні
- Людвіг Лазар Заменгоф (1859—1917) — польскі[3] ўрач-акуліст і лінгвіст яўрэйскага паходжання, вядомы як стваральнік эсперанта — найбольш папулярнай з сканструяваных міжнародных моў[4]
- Казімір IV Ягелончык (1427—1492) — вялікі князь літоўскі (1440—1492), кароль польскі (1447—1492)
- Аляксей Нічыпаравіч Карпюк (1920—1992) — беларускі пісьменнік, грамадскі дзеяч
- Кастусь Каліноўскі (1838—1864) — палітычны дзеяч, публіцыст, паэт
- Зоф’я Налкоўская (1884—1954) — польская пісьменніца
- Чэслаў Неман (1939—2004) — польскі музыка беларускага паходжання
- Антоні Тызенгаўз (1733—1785) — падскарбі надворны літоўскі (з 1765), гарадзенскі староста пры Станіславе Панятоўскім
- Казімір Казіміравіч (1458—1484) — каралевіч польскі і вялікі княжыч літоўскі
- Вадзім Уладзіміравіч Саранчукоў (нар. 1980) — грамадскі і дзяржаўны дзеяч Беларусі
- Яўген Міхайлавіч Цішчанка (нар. 1957) — беларускі ўрач-анатом. Доктар медыцынскіх навук (2005), прафесар (2005).
Зноскі
- ↑ Состоялось заседание Президиума ВАК Архівавана 26 лютага 2017.
- ↑ Максім Багдановіч. Архивы Беларуси
- ↑ (недаступная спасылка) Заменгоф Людвиг Лазарь // Вялікая савецкая энцыклапедыя
- ↑ Эсперанто // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.