Перайсці да зместу

Вяземскі раён (Смаленская вобласць)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вяземскі раён
Герб
Герб
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1929
Насельніцтва
  • 69 941 чал. (2024)[2]
Плошча
  • 3 352,66 км²
Вяземскі раён на карце
Часавы пояс MSD і UTC+03:00
Тэлефонны код 48131
Афіцыйны сайт (руск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вяземскі раён (руск.: Вя́земский райо́н) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) на ўсходзе Смаленскай вобласці Расійскай Федэрацыі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Вязьма.

Мяжуе на поўначы з Навадугінскім, на паўночным усходзе з Гагарынскім, на ўсходзе з Цёмкінскім, на поўдні з Угранскім, на паўднёвым захадзе з Дарагабужскім, на захадзе з Сафонаўскім, на паўночным захадзе з Холм-Жыркоўскім раёнамі Смаленскай вобласці. Плошча раёна — 3 352,66 км². На паўночным захадзе раёна (недалёка ад вёскі Мар’іна) знаходзіцца найвышэйшы пункт Смаленскай вобласці і Смаленска-Маскоўскага ўзвышша — 319 м. Па тэрыторыі раёна працякаюць рэкі Вязьма, Осьма, Жыжала. У раёне знаходзіцца водападзел басейнаў рэк Дняпро і Волга. Буйное возера: Сямлёўскае. Глебы ў раёне дзярнова сярэдне- і моцнападзолістыя глебы на лёсападобных суглінках, у паніжэннях — падзоліста-глеевыя глебы. Ёсць радовішчы бурага вугалю. Лясы займаюць 47,2 % тэрыторыі.

Зноскі