Вялебны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Вялебны або высокашаноўны (лац. venerabilis) — у каталіцтве, слуга Божы, працэс беатыфікацыі якога быў афіцыйна ўхвалены Святым Прастолам шляхам выдання адмысловага папскага дэкрэта, які абвяшчае, што гэты слуга Божы валодаў гераічнымі дабрадзейнасцямі. Царкоўнае шанаванне вялебнага да моманту беатыфікацыі не дазваляецца, аднак дазваляецца яго індывідуальнае шанаванне.