Перайсці да зместу

Вялень

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вялень, Мінская вобласць)
Вёска
Вялень
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 29 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
Вялень (Беларусь)
Вялень
Вялень
Вялень (Мінская вобласць)
Вялень
Вялень

Вяле́нь[1] (трансліт.: Vialień, руск.: Велень) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дубраўскага сельсавета. Месціцца за 13 км на паўднёвы захад ад Мар’інай Горкі, 68 км ад Мінска.

У XVIII стагоддзі ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі. Нейкі час уласнасць Барэцкай, у складзе маёнтка Навасёлкі[2]. У канцы XVIII стагоддзя вёска ў Слуцкім павеце Мінскай губерні, былі карчма і млын, уласнасць генерал-маёра Грабе-Завішы[3]. У 1800 годзе ўласнасць Ратынскага. Паводле перапісу 1858 года ў Ігуменскім павеце. Пасля 1861 года ў Амяльнянскай воласці Ігуменскага павета.

У 1861 годзе Вялень разам з маёнткам Навасёлкі ў Ратынскага купіў Баніфацый Крупскі. Маёнтак у Крупскага быў адабраны за ўдзел у паўстанні 1863 года. У 1870 годзе Вялень з іншай маёмасцю Крупскага была перададзена расійскаму чыноўніку Льву Макаву, 200 валок зямлі атрымаў Іван Ягоравіч Шэвіч[4]. У 1876 годзе ўласнасць Івана Ягоравіча Шэвіча, было 4086 дзесяцін, гаспадарку вёў арандатар[5]. У 1888 годзе ўласнасць Івана і Сяргея Ягоравічаў Шэвічаў[d], было 1020 дзесяцін[6]. Фальварак месціўся там, дзе цяпер вёска Новы Уборак.

У 1914 годзе ўласнасць Лідзіі Іванаўны Мірковіч, народжанай Шэвіч[7], было 4379 дзесяцін[8].

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Амяльнянскай воласці накіроўвалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад[9]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У пачатку 1920-х гадоў працавала школа 1-й ступені. У пачатку 1930-х праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Іскра», працавала кузня.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У ваколіцах вёскі дзейнічалі савецкія партызанскія брыгады «Беларусь» і «Буравеснік». У перыяд вайны ў вёсцы былі тройчы праведзены карныя аперацыі, вёска спалена[10].

Пасля вайны вёска адноўлена.

  • 1800 год — 17 двароў, 95 жыхароў
  • 1816 год — 27 двароў, каля 130 жыхароў
  • 1858 год — 127 жыхароў
  • 1897 год — 44 двары, 255 жыхароў
  • 1908 год — 49 двароў, 283 жыхары
  • 1917 год — 59 двароў, 313 жыхароў
  • 1960 год — 292 жыхары
  • 2002 год — 22 двары, 46 жыхароў
  • 2010 год — 20 гаспадарак, 31 жыхар
  • 2012 год — 14 гаспадарак, 19 жыхароў
  • 2019 год — 29 жыхароў[11]

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Дапаможнік(недаступная спасылка). helper.archonline.by. Архівавана з першакрыніцы 3 снежня 2023. Праверана 21 снежня 2023.
  3. ГВБ 2013, с. 127.
  4. SgKP 1893, с. 312.
  5. Списокъ Землевладѣльцевъ Минской Губерніи за 1876 годъ 1877, с. 186.
  6. Списокъ Землевладѣльцевъ Минской Губерніи за 1888 год 1889, с. 229.
  7. Миркович 2-й Пётр Михайлович (руск.). imperialguard.ru. Праверана 26 снежня 2025.
  8. Дрозд Д. 2013, с. 354.
  9. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — 270 с., іл. с. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 19.
  10. Поиск - Белорусские деревни, сожжённые в годы Великой Отечественной войны. db.narb.by. Праверана 21 снежня 2023.
  11. Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 30 красавіка 2024.