Вяляціцкі сельсавет (Барысаўскі раён)
(Пасля перасылкі з Вяляціцкі сельсавет, Барысаўскі раён)
Вяляціцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Барысаўскі раён |
Уключае | 14 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Вяляцічы |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2009) | 1 717 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Тэлефонны код | 177 |
Паштовыя індэксы | 222124 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Вяля́ціцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Вяляцічы.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Барысаўскага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Барысаўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1717 чалавек[1], з іх 96,0 % — беларусы, 2,3 % — рускія, 0,5 % — украінцы[2].
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.