Вялікааўцюкоўскі сельсавет
Вялікааўцюкоўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Калінкавіцкі раён |
Уключае | 5 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Вялікія Аўцюкі |
Дата ўтварэння | 8 снежня 1926 |
Насельніцтва (2019) | 622 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Вялікааўцюко́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Вялікія Аўцюкі.
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Вялікааўцюкоўскі (Аўцюцавіцкі) сельсавет у складзе Юравіцкага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Мазырскай акругі. 10 лістапада 1927 года сельсавет узбуйнены шляхам далучэння тэрыторыі скасаванага Борускага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года сельсавет у Юравіцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў Мазырскім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці. З 3 ліпеня 1939 года ў Калінкавіцкім раёне Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Вялікааўцюкоўскага сельсавета 2 населеныя пункты[1]. 1 снежня 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Хобненскага сельсавета (вёскі Дзеравішча, Муціжар і Хобнае)[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (2 населеныя пункты) — 574 чалавекі[3], з іх 98,4 % — беларусы, 1,2 % — рускія[4]; паводле перапісу 2019 года (5 населеных пунктаў) — 622 чалавекі[5].
Зноскі
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 87. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 281 Об изменении административно-территориального устройства Калинковичского района Гомельской области Архівавана 29 кастрычніка 2013.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.