Перайсці да зместу

Вялікабрытанія (востраў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вялікабрытанія
англ. Great Britain
Характарыстыкі
Плошча218 595 км²
Найвышэйшы пункт2 150 м
Насельніцтва
  • 65 121 000 чал. (2021)[1]
Размяшчэнне
53°50′00″ пн. ш. 2°25′00″ з. д.HGЯO
Краіна
Вялікабрытанія (востраў) (Вялікабрытанія)
Вялікабрытанія
Вялікабрытанія
Мапа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Вялікабрытанія на карце Еўропы

Вялікабрытанія (англ.: Great Britain) — найбуйнейшы еўрапейскі востраў плошчай 218 595 км². На востраве размешчаная вялікая частка Злучанага Каралеўства: Англія, Шатландыя і Уэльс.

Востраў мае працягласць каля 900 км з поўначы на поўдзень. Абмываецца водамі Атлантычнага акіяна на захадзе і поўначы, Паўночнага мора — на ўсходзе. На поўдні аддзелены ад мацерыка пралівам Ла-Манш. Берагавая лінія астравоў моцна раздзеленая шматлікімі залівамі (фіёрдамі на поўначы і рачнымі эстуарыямі на поўдні).

Найбуйнейшыя паўвостравы — Уэльс і Корнуал.

Найвышэйшы пункт — гара Бен-Невіс у Шатландыі.

Астраўная група больш за 2000 гадоў вядома пад назвай Брытанскія астравы. Да 50 года да н.э. грэчаскія географы карысталіся эквівалентам «Прэтаніке» як агульнай назвай Брытанскіх астравоў. З рымскім заваяваннем Брытаніі, лацінскае паняцце «Брытанія» выкарыстоўваўся для вострава Вялікая Брытанія, а пазней — для Брытаніі, занятай рымлянамі на поўдзень ад Каледоніі.[крыніца?]

Найстаражытнейшая вядомая назва Вялікай Брытаніі — Альбіён (грэц.: Ἀλβιών) або insula Albionum, паходзіць або ад лацінскага albus, што значыць «белы» (магчыма, адносіна белых скал Дуўра, першага віду Брытаніі пры набліжэнні з кантынента), або ад «астравы Альбіёнаў».[крыніца?]

Востраў Вялікаябрытанія ляжыць на еўрапейскім кантынентальным шэльфе, частцы Еўразійскай пліты, і аддалены ад паўночна-заходняга ўзбярэжжа кантынентальнай Еўропы, аддзелены ад мацерыка Паўночным морам і Ла-Маншам, шырыня яго ў вузейшым месцы — Дуўрскім правіле — 34 км.[крыніца?]

Востраў прасціраецца на дзесяць градусаў шыраты па сваёй даўжэйшай, паўночна-паўднёвай восі і займае 209 331 км², не ўлічваючы значна меншыя бліжэйшыя астравы. Паўночны канал, Ірландскае мора, канал Святога Георгія і Кельцкае мора аддзяляюць востраў ад вострава Ірландыя, які знаходзіцца на захад.[крыніца?]

З 1993 года востраў Вялікабрытанія злучаны з кантынентальнай Еўропай тунэлем пад Ла-Маншам, найдаўжэйшым падводным чыгуначным тунэлем у свеце.

Востраў адзначаецца нізінным, пакатым ландшафтам на ўсходзе і поўдні, тым часам як пагоркі і горы дамінуюць у заходніх і паўночных рэгіёнах. Яго атачае больш за 1000 меншых астравоў.[крыніца?]

Лічаць, што Ла-Манш утварыўся паміж 450 000 і 180 000 гадоў таму ў выніку двух катастрафічных выліванняў ледніковых азёр. Каля 10 000 гадоў таму, у перыяд Дэвенсіянскага абледзянення з яго больш нізкім узроўнем мора, Вялікабрытанія была не востравам, а ўзвышанай тэрыторыяй кантынентальнай паўночна-заходняй Еўропы, якая часткова знаходзілася пад Еўразійскім ледніковым шчытом. Узровень мора быў прыкладна на 120 метраў ніжэй за сённяшні, і ложа Паўночнага мора было сухім, гэтая прастора цяпер вядомая як Догерлэнд, і звязвала ўзвышша з кантынентам. Звычайна лічаць, што па меры паступовага павышэння ўзроўню мора пасля заканчэння апошняга ледніковага перыяду Догерлэнд затапіла, адрэзаўшы ўзвышша або паўвостраў ад еўрапейскага мацерыка прыкладна да 6500 года да н.э.[крыніца?]