Вялікае Астравіта (заказнік)
Выгляд
Вялікае Астравіта — гідралагічны заказнік у Полацкім раёне Віцебскай вобласці. Заснаваны ў 1979 годзе з мэтай захавання унікальных вадаёмаў Беларускага Паазер'я і месцаў росту палушніку азёрнага, занесенага ў Чырвоную кнігу Беларусі. Плошча заказніка складае 168 га (1996). Размешчаны на тэрыторыі Арлейскага лясніцтва, уключае азёры Гваздок, Вялікае Астравіта і прылеглую частку водазаборнай плошчы, укрытую лесам. Заказнік знаходзіцца на паўднёвым усходзе Полацкай нізіны. Рэльеф азёрна-ледавіковы. У раслінным покрыве пераважае хвоя, на поўдні і паўднёвым захадзе трапляюцца ельнікі і бярэзнікі. Возера Вялікае Астравіта з устойлівым гідралагічным балансам і высокімі якаснымі паказчыкамі гідрахімічнага складу вады; аб'ект маніторынгу.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).