Вялікае Княства Літоўскае, энцыклапедыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Вялікае Княства Літоўскае
ЭВКЛ том3.jpg
Вокладка трэцяга тома
Краіна:

Flag of Belarus.svg Беларусь

Мова арыгінала:

беларуская

Выдавецтва:

БелЭн імя П. Броўкі

Ілюстратар:

З.Э. Герасімовіч

Даты публікацыі:

20052010

«Вялікае Княства Літоўскае» (ЭВКЛ, ЭнцВКЛ) — трохтомная энцыклапедыя на беларускай мове, прысвечаная гісторыі і культуры Вялікага Княства Літоўскага. У стварэнні энцыклапедыі прымалі ўдзел навукоўцы з Інстытута гісторыі і Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук Беларусі, а таксама ВНУ краіны. Акрамя беларускіх аўтараў, над энцыклапедыяй працавалі літоўскія, польскія і расійскія вучоныя. Адным з самых галоўным ініцыятараў і арганізатараў праекта з'яўляецца Валерый Сямёнавіч Пазднякоў.

Змест[правіць | правіць зыходнік]

Энцыклапедычныя артыкулы прыводзяцца ў алфавітным парадку і ўтрымоўваюць інфармацыю аб найбольш значных падзеях гісторыі Вялікага Княства Літоўскага, а таксама аб прававых актах, цэнтральных і мясцовых органах кіравання. Вялікая ўвага надаецца дзяржаўным, рэлігійным і культурным дзеячам, а таксама прадстаўнікам найслынных княжацкіх і шляхецкіх родаў, шырока асвятляецца фінансавая і грашовая палітыка. Значная частка артыкулаў прысвечана помнікам архітэктуры, а таксама найбольш значным друкаваным і рукапісным кнігам, перыядычным друку. Энцыклапедыя таксама змяшчае біяграфіі даследчыкаў XIX—XX стагоддзяў, якія ўнеслі важкі ўклад у вывучэнне гісторыі і культуры Вялікага Княства Літоўскага. Выданне маляўніча ілюстравана фотаздымкамі, малюнкамі, картамі і планамі.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П.Броўкі, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.
  • Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П.Броўкі, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
  • Т. 3: Дадатак А — Я. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П.Броўкі, 2010. — 690 с.: іл. ISBN 978-985-11-0487-7