Вялікае Поле (селішча)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вялікае Поле, селішча)

Вялікае Поле — селішча каля в. Вялікае Поле Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

За 1 км ад пасёлка, на левым беразе р. Свіслач. Памер 1000 х 100 м, вышыня над поплавам ракі 6 м.

Даследаванні[правіць | правіць зыходнік]

Адкрыў і даследаваў у 1965 годзе Л. Д. Побаль. Культурны пласт цьмяна-шэрай афарбоўкі. Знойдзены грубыя глаткасценная і з драпінамі кераміка, у паўночна-заходняй частцы селішча — ганчарная кераміка і кальцыніраваныя косці. Адносіцца да позняга этапу зарубінецкай культуры (2-5 стст.) і эпохі Кіеўскай Русі.

Матэрыялы абследавання захоўваюцца ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9