Вялікае Святое

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вялікае Святое
Каардынаты: 54°48′38″ пн. ш. 29°33′33,80″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Даўжыня 1,53 км
Шырыня 0,73 км
Плошча 0,77 км²
Аб'ём 0,00048 км³
Даўжыня берагавой лініі 4,3 км
Найбольшая глыбіня 2,5 м
Плошча вадазбору 17,1 км²
Вялікае Святое (Беларусь)
Вялікае Святое
Вялікае Святое
Вялікае Святое (Віцебская вобласць)
Вялікае Святое
Вялікае Святое

Вялікае Святое — возера ў Сенненскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Свячанка (выцякае з возера), за 9 км на захад ад горада Сянно, за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Ульянавічы.

Плошча паверхні возера 0,77 км². Найбольшая глыбіня 2,5 м. Даўжыня 1,53 км, найбольшая шырыня 0,73 км. Даўжыня берагавой лініі 4,3 км. Аб'ём вады 0,48 млн м³. Плошча вадазбору 17,1 км².
Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны вышынёй 2—5 м, пад лесам і хмызняком. Берагі сплавінныя, пойма (шырыня за 200 м) забалочаная. Дно плоскае, выслана сапрапелем. Зарастае цалкам.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, плотка, лінь і іншыя віды рыб.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 369. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.
  • Блакітная кніга Беларусі — Мн.: БелЭн, 1994.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 31. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.)