Вялікае грамадства
Вялікае грамадства (англ. - Great Society) уяўляе сабой шэраг сацыяльных, эканкамічных і палітычных праграм прэзідэнта ЗША Л. Джонсана 1964-65 гг., часткова працягнутых і пашыраных падчас прэзідэнцтва Р. Ніксана і Дж. Форда.
Узнікненне тэрміна[правіць | правіць зыходнік]
7 мая 1964 г. ў адным з сваіх публічных выступленняў Ліндан Джонсан заявіў: "...мы пабудуем Вялікае грамадства. Гэта грамадства, дзе ні адно дзіця не будзе галодным, ні адзін малады чалавек не будзе неадукаваным[1]." Пазней ён паўтарыў гэты выраз падчас выступлення ў Мічыганскім універсітэце 22 мая 1964 г.
Асноўныя праграмы[правіць | правіць зыходнік]
Сярод асноўных праграм прынятых падчас прэзідэнцтва Л.Джонсана ў рамках курсу на пабудову Вялікага грамадства былі Закон аб грамадзянскіх правах (1964), які забараняў расавую дыскрымінацыю, Закон аб выбарчых правах (1965), сацыяльныя праграмы "Вэлфэр" "Медыкэр" і Медыкэйд" (якія дзейнічаюць па сённяшні дзень), праграммы развіцця гарадоў і вёсак і некаторыя законы аб ахове навакольнага асяроддзя.
Барацьба з расавай дыскрымінацыяй[правіць | правіць зыходнік]
Закон аб грамадзянскіх правах быў адказам на праблему расавых канфліктаў у Злучаных Штатах. У выніку палітыкі расавай сегрэгацыі ў паўднёвых штатах, цёмнаскурае насельніцтва мела праблемы з атрыманнем аднолькавага з белымі грамадзянамі ўзроўню адукацыі, сацыяльнага і медыцынскага абслугоўвання. Закон забараняў адмову ў працаўладкаванні на падставе колеру скуры і раздзяленне грамадскага транспарту і іншых элементаў грамадскага карыстання для "чорных" і "белых"[2]. Закон аб выбарчых правах адмяніў цэнз непісьменнасці і пэўныя іншыя абмежаванні, якія заміналі часцы цёмнаскурага насельніцтва Поўдня ЗША ўдзельнічаць у выбарах. Таксама быў прыняты Закон аб іміграцыі і нацыянальнасці (1965 г.), які адмяняў нацыянальныя квоты для іміграцыі ў ЗША.
Сацыяльна-эканамічныя законы[правіць | правіць зыходнік]
Згодна закону аб эканамічных магчымасцях (1964 г.) былі распрацаваны некаторыя праграмы барацьбы з беднасцю. Сярод іх праграма дапамогі маладым людзям з бедных гарадскіх навучыцца практычным спецыяльнасцям у спецыяльных дабраахвотных аб'яднаннях Job Corps. Іншыя праграмы былі накіраваны на развіццё гарадской і сельскай інфраструктуры.
Закон аб сацыяльнай бяспеке і папраўкі да яго [3] (1965-67 г.) паклаў пачатак праграме медыцынскага страхавання "Медыкэр" і сістэме медыцынскай дапамогі "Медыкэйд" і даў развіццё праграме пенсіённага забяспячэння пажылых і інвалідаў "Вэлфэр".
Закон аб дзіцячым харчаванні 1966 г. даў пачатак праграме школьных сняданкаў і абедаў для дзяцей[4].
На адукацыю бедных з федэральнага бюджэта выдзяляліся значныя грошы. Так з 1964 па 1967 гг. расходы на адукацыю павялічыліся з 4 да 12 млрд дол., а ў сярэднім на адну бедную сям'ю з федэральнага бюджэта ішло 4000 долараў штогод[5].
Экалагічныя законы і ахова здароўя грамадства[правіць | правіць зыходнік]
У 1960-х гг. былі прыняты некаторыя законы аб абароне навакольнага асяроддзя: Закон аб дзікай прыродзе (1964 г.), Закон аб якасці вады (1965 г.), Закон аб утылізацыі цвёрдага смецця (1965 г.), Закон аб кантроле забруджвання паветра маторнымі транспартнымі сродкамі (1965 г.) і інш. Таксама былі ўведзены федэральныя стандарты якасці на пэўныя тавары, а цыгарэты пачалі маркіраваць папярэджаннямі аб небяспецы курэння.
Зноскі
- ↑ President Johnson's speech at Ohio University, May 7, 1964//The American Presidency Project
- ↑ Civil Rights Act of 1964//finduslaw.com
- ↑ Social Security Act Amendments//ourdocuments.gov
- ↑ Child Nutrition Act of 1966 Архівавана 25 сакавіка 2016.//USDA Food & Nutrition Service
- ↑ LBJ: Archtitect of American Ambition by Randall B. Woods
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- John A. Andrew Lyndon Johnson and the Great Society: I.R. Dee, 1998
- Eli Ginzberg and Robert M. Solow (eds.) The Great Society: Lessons for the Future (1974)
- Jeffrey W. Helsing Johnson's War/Johnson's Great Society: the guns and butter trap Praeger Greenwood 2000
- Marshall Kaplan and Peggy L. Cuciti; The Great Society and Its Legacy: Twenty Years of U.S. Social Policy Duke University Press, 1986
- Barbara C. Jordan and Elspeth D. Rostow (editors) The Great Society: a twenty year critique: Lyndon B. Johnson School of Public Affairs 1986
- Gordon, Kermit (ed.) Agenda for the Nation, The Brookings Institution. (1968)
- Lyndon B. Johnson My Hope for America: Random House, 1964
- Sidney M. Milkis and Jerome M. Mileur, eds. The Great Society And The High Tide Of Liberalism (2005)
- Charles Murray Losing Ground: American Social Policy, 1950–1980: Basic Books; 10th Anniv edition (February 1995)
- Irwin Unger The Best of Intentions: the triumphs and failures of the Great Society under Kennedy, Johnson, and Nixon: Doubleday, 1996