Велікаморская вуліца (Мінск)
| Велікаморская вуліца Мінск | |
|---|---|
| Агульная інфармацыя | |
| Краіна | Беларусь |
| Горад | Мінск |
| Раён | Ленінскі |
| Працягласць | 600 м[1] |
Велікаморская вуліца — вуліца ў Ленінскім раёне Мінска. У пачатку вуліцы знаходзіцца чыгуначная станцыя «Мінск-Паўднёвы».
Паводле адной версіі, назва вуліцы адлюстроўвае сувязь Мінска з Балтыйскім і Чорным марамі, бо па Мінскім узвышшы праходзіць Балтыйска-Чарнаморскі водападзел. Паводле другой версіі, на плане Мінска 1898 года вуліца пазначана як «Большая Морская», потым зроблены пераклад назвы на беларускую — Вялікая Марская, а з як назад на рускую ўжо як «Великоморская»[2]. Паводле трэцяй версіі, назва паходзіць ад прозвішча «Маракоў» або слова «марак»[3], але гэта абвяргаецца другой версіяй.
Размяшчэнне
[правіць | правіць зыходнік]Велікаморская вуліца пачынаецца ад вуліцы Лібава-Роменскай, перасякае вуліцы Роменскую, Козыраўскую і сканчваецца на перасячэнні з вуліцай Маякоўскага. Даўжыня — 600 м.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Дом № 3. Кінатэатр "Знамя", пабудаваны ў 1958 г. і знесены ў канцы 1990-х гг.
- Дом № 36. Паліклініка № 11, пабудаваная архітэктарам Л.Б. Гельфандам у 1971-72 гг[4].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Велікаморская вуліца — Google Карты
- ↑ Прогулка по Козыреву. Библиотека Минчанина
- ↑ З. В. Шибеко и С. Ф. Шибеко «Минск. Страницы жизни дореволюционного города». Минск, «Полымя», 1990. цытаванне па Прогулка по Козыреву. Библиотека Минчанина
- ↑ Великоморская улица в базе Рhotobuildings
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх