Вялікая Бароніца

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вялікая Бароніца
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 138,2 м
Даўжыня 0,63 км
Шырыня 0,4 км
Плошча 0,17 км²
Даўжыня берагавой лініі 1,67 км
Найбольшая глыбіня 12,2 м
Сярэдняя глыбіня 4,4 м
Гідралогія
Салёнасць 0,32—0,36 ‰
Празрыстасць да 1,6 м
Басейн
Плошча вадазбору 65,9 км²
Упадаюць Ідута
Выцякаюць Ідута
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Вялікая Бароніца (Беларусь)
Вялікая Бароніца
Вялікая Бароніца
Вялікая Бароніца (Віцебская вобласць)
Вялікая Бароніца
Вялікая Бароніца
Map

Вялі́кая Баро́ніца — возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, за 14 км на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Ушачы, каля вёскі Судзілавічы, у басейне ракі Ушача.

Плошча паверхні 0,17 км². Даўжыня 0,63 км, найбольшая шырыня 0,4 км. Найбольшая глыбіня 12,2 м, сярэдняя — 4,4 м. Даўжыня берагавой лініі 1,67 км. Аб’ём вады ў возеры 0,74 млн м³. Плошча вадазбору 65,9 км². Мінералізацыя вады 320—360[1] мг/л. Празрыстасць да 1,6[1] м.

Катлавіна возера эварзійнага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышынёй да 15 м, на ўсходзе і паўднёвым усходзе невыразныя, параслі лесам і хмызняком. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія, пясчаныя, пад хмызняком. Падводная частка катлавіны складаецца з 2-х упадзін. Мелкаводдзе займае каля 23 % плошчы возера[1]. Дно пясчанае, глыбей 5 м ілістае. Возера эўтрофнае. Расліннасць пашырана да глыбіні 3 м. Праз возера цячэ рака Ідута, на поўначы упадае ручай з возера Малая Бароніца. Возера знаходзіцца на тэрыторыі курортнай зоны Ушачы.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, плотка, акунь, краснапёрка і іншыя віды рыб[1].

Зноскі

  1. а б в г Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Міронаў В. Р. Вялікая Бароніца // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 518. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Витебская область. Ушачский район: карта. Ушачи: план / Ред. Н.А. Рак, С.Н. Саратова.. — Минск: РУП «Белкартография», 2009. — 3 000 экз. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]