Вялікая Каўпеніца

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Вялікая Каўпеніца
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 62 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Аўтамабільны код
1
СААТА
1204890005
Вялікая Каўпеніца на карце Беларусі ±
Вялікая Каўпеніца (Беларусь)
Вялікая Каўпеніца
Вялікая Каўпеніца (Брэсцкая вобласць)
Вялікая Каўпеніца

Вялі́кая Каўпе́ніца[1] (трансліт.: Vialikaja Kaŭpienica, руск.: Великая Колпеница) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сталовіцкага сельсавета. Размешчана за 6 км на поўнач ад Баранавічаў, на скрыжаванні шашэйных дарог Брэст — Мінск і Баранавічы — Навагрудак. Насельніцтва 650 жыхароў, 275 гаспадарак (2005).

Этымалогія[правіць | правіць зыходнік]

Аб паходжанні назвы Каўпеніца сярод мясцовых жыхароў існуе паданне, што калісьці побач з сучаснай вёскай размяшчалася дрыгвяністае балота, у якім расло шмат журавін. Аднойчы дзяўчына Ніца, збіраючы журавіны, нечакана трапіла ў багністае месца, і яе пачала паглынаць дрыгва. Ніца стала моцна крычаць. Яе пачуў юнак, якога, паводле падання, звалі Каўпей. Ён кінуўся ратаваць дзяўчыну. Але, спяшаючыся, сам трапіў у пастку дрыгвы. І дзяўчына і юнак загінулі ў балоце. У памяць аб іх балота сталі называць Каўпеніца — па імёнам юнака і дзяўчыны. Пазней вёска, заснаваная каля гэтага балота, таксама стала называцца Каўпеніца. Потым да назвы было дабаўлена слова Вялікая.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вялікае Княства Літоўскае[правіць | правіць зыходнік]

Па пісьмовых крыніцах паселішча вядома з 1449 года. Спачатку з’яўлялася дзяржаўнай уласнасцю, а з сярэдзіны XV стагоддзя да 1831 года належала каталіцкай царкве. У 1781 годзе была пабудавана прыходская царква з дрэва.

Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 годзе ў складзе Расійскай імперыі, сяло Сталовіцкай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні. У 1798 годзе — 40 дамоў, ветраны млын і царква.

З 1831 года дзяржаўная маёмасць. У 1848 годзе перададзена ў арэнду К. Туганоўскаму. У 1852 годзе ў сяле адкрыта народнае вучылішча, якое размяшчалася ў памешчыцкім доме.

У час паўстання 1863—1864 гадоў тут знаходзіўся зборны пункт паўстанцаў. У 1886 годзе сяло, дзейнічалі праваслаўная царква, народнае вучылішча. У 1886—1887 гадах навучальным годзе ў школе займалася 56 вучняў, з іх было толькі 2 дзяўчынкі (настаўнік Дзмітрый Ходар). Паводле перапісу 1897 года ў сяле дзейнічалі праваслаўная царква, народнае вучылішча, піцейны дом. У 1898 годзе працавалі 2 ветраныя млыны і лясніцтва.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

У 1909 годзе побач з сялом знаходзіліся хутар Каўпеніца (1 двор, 11 жыхароў) і лясніцтва Каўпеніца (1 двор, 9 жыхароў).

Царква ў пачатку XX ст.

З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, вёска Сталовіцкай гміны Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім, з 8 красавіка 1957 года Баранавіцкім раёнах Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінула 8 аднавяскоўцаў.

У 1949 годзе тут створаны калгас «Бальшавік» (старшыня Фёдар Саўка). У 1970-я гады згарэла Свята-Іаана-Прадцечанская царква.

27 лютага 1978 года ў склад горада Баранавічы ўключана частка вёскі[2].

Да 26 чэрвеня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Каўпеніцкага сельсавета[3].

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Працуюць калгасная сядзіба, ветэрынарны ўчастак, рамонтна-механічныя майстэрні, магазін.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • XIX стагоддзе:
    • 1886 год — 57 двароў, 420 жыхароў.
    • 1897 год — 216 двароў, 592 жыхары.
  • XX стагоддзе:
    • 1909 год — 110 двароў, 643 жыхары.
    • 1921 год — 109 дамоў, 522 жыхары.
    • 1939 год — 637 жыхароў.
    • 1959 год — 592 жыхароў.
    • 1970 год — 753 жыхары.
    • 1998 год — 145 двароў, 433 жыхары.
  • XXI стагоддзе:
    • 2005 год — 650 жыхароў, 275 гаспадарак.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Брацкія магілы савецкіх воінаў і партызан на могілках

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР № 150 ад 27 лютага 1978 г. // Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 7 (1561).
  3. Решение Брестский облсовет 286 26.06.2013 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Барановичского района Брестской области (руск.). Архівавана з першакрыніцы 2 жніўня 2015. Праверана 2 жніўня 2015.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]