Вялікая Малінаўка
Вёска
Вялікая Малінаўка
| ||||||||||||||||||||||
Вялі́кая Малі́наўка[1] (трансліт.: Vialikaja Malinaŭka, руск.: Великая Малиновка; да 1920-х гг. — Юзафова або Юзафоў) — вёска ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Хатлянскага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Ранняя гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Фальварак Юзафоў або Юзэфаў вядомы прынамсі з сярэдзіны XVIII стагоддзя, калі ўваходзіў у склад дамена Шацк уласнасці Аскеркаў. Уваходзіў у склад Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. Жыццё Юзафа Габрыеля Аскеркі не па сродках вычарпала яго рэсурсы і прывяло да эксдывізіі ў канцы 1812 года, якая працягвалася да 1816 года. Эксдывізійны суд складаўся з Караля Тавянскага, Пятра Завадскага і Вінцэнта Павенскага[2]. Ад Шацкай былі аддзелены розныя фальваркі і вёскі, Юзафоў з вёскай Леановічы (30 дымоў) на аддзелены карысць Качноўскіх і Камінскіх, пазней як падарунак перайшлі Абранпальскім[3].
Пасля 1861 года ў Шацкай воласці Ігуменскага павета. У 1876 годзе ўладальнікам Юзафова быў дваранін рыма-каталіцкага веравызнання Эмануіл Людвігавіч Абранпальскі, было 1262 дзесяціны зямлі, піваварны завод з гадавым прыбыткам 100 рублёў, гаспадарку вёў уладальнік[4]. У 1913 годзе землеўладальнікам па-ранейшаму быў Эмануіл Абранпальскі, было 1122 дзесяціны[5].
Найноўшы час
[правіць | правіць зыходнік]З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Маёмасць маёнтка нацыяналізаваная, створаны пасёлак Малінаўка і калгас імя Чарвякова[6], пасля рэпрэсій супраць Аляксандра Чарвякова і яго самазабойства меў назву «Энергія»[7].
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 2 ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
Да 1 красавіка 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Шацкага сельсавета[8].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1908 год — 1 двор, 38 жыхароў[9]
- 1917 год — 1 двор, 93 жыхары, усе беларусы[10]
- 1970 год — 154 жыхары
- 1999 год — 54 жыхары
- 2009 год — 32 жыхары
- 2019 год — 20 жыхароў
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ SgKP 1890, s. 756.
- ↑ SgKP 1882, s. 612.
- ↑ Списокъ Землевладѣльцевъ Минской Губерніи за 1876 годъ 1877, с. 109.
- ↑ Nad Świsłoczą 1914, s. 100.
- ↑ Пасёлак Малінаўка на карце 1926 г..
- ↑ Карта РККА окрестностей Минска - 1:25K - вуліца Цэнтральная, Хатлянскі сельскі савет, Уздзенскі раён, Мінская вобласць. retromap.ru. Праверана 19 верасня 2025.
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
- ↑ Ярмоловичъ В. 1909, с. 220.
- ↑ Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) 1924, с. 126.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Jelski A. Józefów // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy (польск.). — Warszawa, 1882. — S. 612.
- Jelski A. Szack // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola (польск.). — Warszawa, 1890. — S. 755—758.
- Списокъ Землевладѣльцевъ Минской Губерніи за 1876 годъ / Изданіе Минскаго Губернскаго Статистическаго Комитета. — Минскъ: Типографія Губернскаго Правленія, 1877. — 187 с.
- Spis ziemian mińskich, posiadających 100 i więcej dziesięcin ziemi // Nad Świsłoczą : kalendarz miński informacyjny na rok 1914 / pod redakcją W. Dworzaczka. — Wilno: Znicz, 1914. — 130 S.
- Ярмоловичъ В. С. Списокъ населенныхъ мѣстъ Минской губерніи. — Минскъ: Изданіе Минскаго Губернскаго Статистическаго Комитета, 1909. — 231 с.
- Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) / Центральное Статистическое Бюро Б.С.С.Р.. — Минск: Белтрестпечать, 1924.
- Вялікая Малінаўка // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 5 / рэдкал.: У. Ю. Аляксандраў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2014. — С. 199. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0757-1.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вялікая Малінаўка