Вялікая Марская вуліца

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вялікая Марская вуліца
Санкт-Пецярбург
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна
Горад
Працягласць
  • 1 320 ± 1 м
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вялікая Марская вуліца — часткова пешаходная вуліца ў гістарычным цэнтры Санкт-Пецярбурга. Да рэвалюцыі 1917 года — адна з галоўных фешэнебельных вуліц горада. Праходзіць ад аркі Галоўнага штаба да перасячэння Мойкі і Крукава канала.

Ранейшыя назвы — Вялікая Гасціная (з 1737), Марская (з 1902), вуліца Герцэна (з 1918); участак за Ісакіеўскай плошчай называўся Малой Марской вуліцай (з 2-й паловы XVIII стагоддзя), участак ад Аркі Галоўнага штаба да Неўскага праспекта — Лугавой (Малой) Мільённай. У 1993 годзе вуліцы была вернута назва «Вялікая Марская», якую яна насіла да 1902 года.