Вялікая Ракавіца
Вёска
Вялікая Ракавіца
| ||||||||||||||||||||
Вялі́кая Ра́кавіца[1] (трансліт.: Vialikaja Rakavica, руск.: Великая Раковица) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Матыкальскага сельсавета. Размешчана за 24 кіламетры на паўночны захад ад Брэста, 7 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Лышчыцы.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 24 гаспадаркі, 57 жыхароў (2005)
- 21 двор, 175 жыхароў (1897)
- 19 двароў, 122 жыхары (1921)
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 18 стагоддзі вёска, цэнтр аднайменнага маёнтка ў Брэсцкім павеце і ваяводстве ВКЛ. Уладанне князей Шуйскіх, якія ў 1740 годзе перадалі вёску стольніку П.Талочку. Пасля 3-га падзела Рэчы Паспалітай у складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 года — у Літоўскай, з 1801 года — Гродзенскай губернях. Паводле рэвізскіх матэрыялаў 1858 года 34 сялянскія душы, уласнасць пані Талачковай. У 1897 годзе дзейнічалі хлебазапасны магазін, вятрак і кузня. У 1905 годзе ў Матыкальскай воласці. Непадалёку ад вёскі знаходзіўся маёнтак (20 жыхароў). Паводле Рыжскага мірнага дагавора ў складзе Польшчы, у Матыкальскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства. З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 5 жыхароў.
У складзе прадпрыемства «Селекцыйна-гібрыдны цэнтр „Заходні“».
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Фамільныя могілкі Талочкаў.
- Капліца-пахавальня Талочкаў, на могілках.
- Прыдарожная капліца (1932).
Страчаная спадчына
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вялікая Ракавіца
- Ракавіца на сайце Глобус Беларусі (руск.)