Вялікая Рэчка
Jump to navigation
Jump to search
Вялікая Рэчка | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 18 км |
Плошча басейна | 242 км² |
Басейн | Дняпро |
Басейн рэк | Чорнае мора |
Вадацёк | |
Выток | |
· Каардынаты | 54°40′27″ пн. ш. 28°29′12″ у. д.HGЯO |
Вусце | |
· Вышыня | 155,0 м |
· Каардынаты | 54°33′13″ пн. ш. 28°23′57″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 0,4 м/км |
Размяшчэнне | |
Краіна | ![]() |
Рэгіён | Мінская вобласць |
Вялі́кая Рэ́чка — рака ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці і Барысаўскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Бярэзіна (басейн Дняпра).
Даўжыня ракі 18 км, з іх 17,5 км у Лепельскім раёне[1]. Плошча вадазбору 242 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 м/км. Пачынаецца за 10 км на паўднёвы ўсход ад возера Домжарыцкае, за 2 км ад вёскі Цярэшкі ў Лепельскім раёне, цячэ праз Бярэзінскі біясферны запаведнік, упадае ў Бярэзіну за 4 км вышэй возера Палік у Барысаўскім раёне. Вадазбор у межах Верхнебярэзінскай нізіны. Асноўныя прытокі — Гурба (злева) і Пясчанка (справа). Рака каналізаваная ў сярэднім і ніжнім цячэнні, ёсць бабровыя паселішчы.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 520.
- Республика Беларусь. Витебская область: Общегеографический атлас / Ред. И. Н. Шлык. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 31. — 36 с. — 5 000 экз. — ISBN 978-985-508-049-8.(руск.)
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 35. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.)
- Ліст карты N-35-57. Выданне 1980 г.(руск.)