Вялікая Хета

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вялікая Хета
руск. Большая Хета
Характарыстыка
Даўжыня 646 км
Басейн 20 700 км²
Расход вады 210 м³/с (у ніжнім цячэнні)
Вадацёк
Выток Яловае
 • Каардынаты 67°59′44″ пн. ш. 84°33′42″ у. д.HGЯO
Вусце Енісей
 • Каардынаты 69°33′00″ пн. ш. 84°15′00″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Енісей

Краіна
Рэгіён Краснаярскі край
Код у ДВР 17010800412116100107890
physical
Вялікая Хета
Вялікая Хета
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Вялікая Хета́, Яловая (руск.: Большая Хета, Еловая[1]) — рака ў Краснаярскім краі Расіі, левы прыток ракі Енісей (шосты па даўжыні[1]).

Даўжыня ракі 646 км. Плошча вадазбору 20 700 км². Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні каля 210 м³/с, сярэдні сцёк 6,628 км³/год[1]. Выцякае з возера Яловае. Працякае па паўночна-ўсходняй ускраіне Заходне-Сібірскай раўніны. У верхнім цячэнні даліна ракі вузкая і пашыраецца ў сярэднім і ніжнім цячэнні. Берагі пераважна стромкія, цячэнне даволі хуткае. У ніжнім цячэнні адчуваецца ўплыў прыліваў Карскага мора. Сілкаванне ракі пераважна снегавое. Замярзае ў сярэдзіне верасня, вызваляецца ад лёду ў маічэрвені. У верхнім цячэнні рака перамярзае. Суднаходная на 41 км ад вусця, да горада Тухарт[1]. У сярэднім і верхнім цячэнні па рацэ завозяцца экспедыцыйныя грузы на нафтагазавыя радовішчы[1].

Найбольш буйныя прытокі: Ячында, Салёная, Пакойніцкая (Бунілбіратын) (правыя), Лодачная (левы)[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 67. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
  • Словарь современных географических названий / Под общей редакцией акад. В. М. Котлякова — Екатеринбург: У-Фактория, 2006. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]