Вялікая беларуская рада

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Posiedzenie WRB i CBRW.jpg

Вялікая беларуская рада (ВБР) каардынацыйны цэнтр беларускага нацыянальна-вызваленчага руху ў кастрычніку—снежні 1917. Утворана на 2-й сесіі Цэнтральнай рады беларускіх арганізацый (15(28) кастрычніка—24 кастрычніка (6 лістапада) 1917, Мінск) шляхам рэарганізацыі апошняй. Складалася з дэлегатаў ад беларускіх грамадска-палітычных, культурна-асветніцкіх, бежанскіх, вайсковых арганізацый. Размяшчалася ў Мінску ў былым губернскім доме (пл. Свабоды). Пастаянна дзеючым органам ВБР быў выканаўчы камітэт з 24 чал. , адразу ж заявіла, што бярэ на сябе ролю беларускай краёвай улады і будзе «бараніць увесь беларускі народ».

Вялікая беларуская рада стваралася на аснове ідэі адзінства ўсіх слаёў беларускага насельніцтва ў адстойванні агульнанацыянальных інтарэсаў.

Найбольш рашучыя ўдзельнікі ВБР адразу пачалі заклікаць да стварэння незалежнай беларускай дзяржавы як самастойнага суб'екта міжнароднага права, аднак на дадзеным этапе большасць беларускіх дзеячаў выказаліся за непарыўнасць сувязей з Расійскай рэспублікай і аўтаноміі ў яе складзе.

Дзякуючы арганізацыйным намаганням ВБР у апошнія месяцы 1917 паскорыўся рост свядомасці беларускага народу, актывізаваўся беларускі нацыянальны рух.

30 лістапада 1917 беларускія нацыянальна-дэмакратычныя арганізацыі звярнуліся з адозвай «Ко всему народу белорусскому», у якой абвясцілі сваю праграму. У ёй прадугледжваліся абвяшчэнне Беларусі дэмакратычнай рэспублікай і перадача ўсёй улады мясцовай Краёвай Радзе. Для арганізацыі такой улады ў адозве таксама аб'яўлялася скліканне на 5 снежня ў Мінску з'езда прадстаўнікоў усяго беларускага народу. ВБР, якая на сябе ўзяла ўсю адказнасць за скліканне Усебеларускага з'езда, звярнулася да кіраўнікоў Аблвыкамзаха Карла Ландара і Вільгельма Кнорына з прапановай аб супрацоўніцтве ў стварэнні беларускай дзяржаўнасці. Аднак апошнія адхілілі прапанову. Ідэю склікання Усебеларускага з'езда падтрымаў затое Беларускі абласны камітэт, які быў створаны з сялянскіх дэпутатаў ад беларускіх губерняў пры Усерасійскім Савеце сялянскіх дэпутатаў у Петраградзе.

Першы Усебеларускі з'езд праходзіў з 7 па 18 снежня 1917 ў Мінску. Пасля таго, як з'езд быў разагнаны бальшавікамі, яго структуры працягвалі дзейнічаць у падполлі.

Члены Выканаўчана камітэта[правіць | правіць зыходнік]

і інш.