Вялікая зялёная сцяна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
На карце Афрыкі вылучана зона трапічных саванн (Сахель), якія аддзяляе пустыню, што ляжыць на поўнач, ад больш урадлівых і вільготных рэгіёнаў, якія ляжаць на поўдні. «Вялікая зялёная сцяна» павінна прайсці па паўночнай частцы Сахеля

«Вялікая зялёная сцяна» (англ.: Great Green Wall, фр.: Grande Muraille Verte) — праект Афрыканскага саюза, накіраваны на барацьбу з апустыньваннем земляў на поўдзень ад пустыні Сахары. Сутнасць праекта складаецца ў стварэнні паласы драўнянай расліннасці, здольнай стрымаць пашырэнне Сахары. Плануецца, што гэта паласа працягнецца ад Сенегала да Джыбуці (гэта значыць ад Атлантычнага акіяна да Чырвонага мора), будзе мець шырыню каля 15 км і даўжыню 7775 км. У праекце ўдзельнічаюць 11 афрыканскіх дзяржаў[1].

Калі праект будзе рэалізаваны, то яго вынікі будуць добра заўважныя з космасу[2].

Гісторыя праекта[правіць | правіць зыходнік]

Правобразам праекта «Вялікая зялёная сцяна» можна лічыць дзейнасць «афрыканскага Чэ Гевары» Томаса Санкары (1949—1987), які займаўся барацьбой з апустыньваннем земляў у сваёй краіне ў перыяд знаходжання на пасадзе прэзідэнта Буркіна-Фасо ў 1983—1987 гадах.

У ліпені 2005 года Афрыканскі саюз падтрымаў праект Great Green Wall. Вялікае значэнне для прыняцця гэтага рашэнне адаграла пазіцыя старшыні Афрыканскага саюза Алусегуна Абасанджа.

Праект «Вялікая зялёная сцяна» мае падабенства з рухам «Зялёны пояс», які быў заснаваны лаўрэатам Нобелеўскай прэміі Вангары Маатаі.

Мэта стварэння гэтага расліннага бар'ера — абарона глеб ад эрозіі і апустыньвання[3]. Каардынацыяй прац па стварэнні «Вялікай зялёнай сцяны» займаецца Сенегал[4]. Ёсць надзея, што ў выніку рэалізацыі праекта істотна ўзрастуць мясцовыя даходы[5]. У чэрвені 2010 года Глабальны экалагічны фонд(англ.) бел., які аб'ядноўвае 182 дзяржавы, абвясціў пра вылучэнне на рэалізацыю гэтага праекта 119 мільёнаў долараў[6].

Лесапаласа павінна звязаць Дакар на Атлантычным узбярэжжы Афрыкі з горадам Джыбуці на беразе Чырвонага мора. Яна пройдзе па тэрыторыі 11 краін: Сенегала, Маўрытаніі, Малі, Буркіна-Фасо, Нігера, Нігерыі, Чада, Паўднёвага Судана, Эрытрэі, Эфіопіі і Джыбуці[2].

Віды раслін[правіць | правіць зыходнік]

Acacia senegal - Köhler–s Medizinal-Pflanzen-004.jpg
Акацыя сенегальская — адзін з відаў раслін, якія плануюцца выкарыстоўваць для рэалізацыі праекта «Вялікая зялёная сцяна». Батанічная ілюстрацыя з кнігі «Köhler’s Medizinal-Pflanzen», 1887
Zizip maurit 110901-17127 H bal.jpg
Яшчэ адна расліна, якую плануецца выкарыстоўваць у праекце — Зізіфус маўрытанскі (Ziziphus mauritiana), від з Паўднёва-Усходняй Азіі, які натуралізаваўся ў Цэнтральнай Афрыцы

Для рэалізацыі праекта спецыялістамі было адабрана 37 відаў (па стане на сярэдзіну 2010 года). Большая іх частка — мясцовыя дрэвы, здольныя звычайна развівацца ва ўмовах засушлівага клімату пры колькасці ападкаў ад 100 да 400 міліметраў у год[2].

Прыкладны пералік відаў, якія плануецца выкарыстоўваць для рэалізацыі праекта[7] (аўтарства назваў паказана ў адпаведнасці з інфармацыяй базы даных The Plant List):

ThoraThora4.jpg
Zarga mountains (11).jpg
Agdz Acacia nilotica.jpg
Расліны, якія плануецца выкарыстоўваць для рэалізацыі праекта «Вялікая зялёная сцяна».
Злева направа: Калатропіс высокі (Calotropis procera), Баланітэс егіпецкі (Balanites aegyptiaca), Акацыя нільская (Acacia nilotica)

Крытыка праекта[правіць | правіць зыходнік]

Некаторыя навукоўцы лічаць гэты праект дрэнна прадуманым з экалагічнага пункта гледжання. Акрамя таго, ёсць меркаванне, што ва ўмовах крайняй беднаты мясцовага насельніцтва будзе складана змагацца з незаконнай высечкай пасаджаных лясоў на дровы.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Каментарыі[правіць | правіць зыходнік]

  1. У зыходным тэксце паказана назва Acacia hebecladoides Hams.
  2. Аўтарства назвы таксона паказана паводле зыходнага тэксту, а таксама ў адпаведнасці з інфармацыяй з International Plant Names Index. У базе даных The Plant List паказана іншае аўтарства назвы: Calotropis procera (Aiton) Dryand.
  3. У зыходным тэксце — відавочная памылка: указана адсутнае ў асноўных базах даных назва Maerua oblongiflora A.Rich.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Push for 'Great Green Wall of Africa' to halt Sahara(англ.) (Праверана 26 студзеня 2012)
  2. 2,0 2,1 2,2 Попов Л. Самому большому рукотворному лесу нежданно оплатили зелёный свет // Мембрана. — 22 чэрвеня 2010.(Праверана 24 студзеня 2012)
  3. Africa-wide «Great Green Wall» to Halt Sahara’s Spread?(англ.) (Праверана 26 студзеня 2012)
  4. Senegal seeks UN backing for ‘Great Green Wall’ across Africa(англ.) (Праверана 26 студзеня 2012)
  5. The Great Green Wall Initiative of the Sahara and the Sahel(англ.) (Праверана 26 студзеня 2012)
  6. The Great Green Wall to Be Built in Africa(англ.) (Праверана 26 студзеня 2012)
  7. Grande Muraille Verte. Trace indicatif et liste indicative d'especes vegetales (фр.) . Праверана 26 студзеня 2012.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • The Great Green Wall: афіцыйны сайт.(фр.) (Праверана 26 студзеня 2012)