Вялікая рыфтавая даліна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вялікая рыфтавая даліна на карце Афрыкі

Вялікая рыфтавая даліна — буйнае рыфтавае ўтварэнне рэльефу, якое распасціраецца прыкладна на 6000 км ад паўночнай Сірыі да цэнтральнага Мазамбіка ва Усходняй Афрыцы. На поўнач ад возера Малаві (возера)Малаві разгаліноўваецца. Заходняя галіна, вядомая як рыфт Альберцін, прамалявана на карце ланцужком з пяці значных азёр, найбуйнейшае з якіх — возера Танганьіка.

Рыфт Альберцін (штучны рэндэрынг)

Шырыня даліны складае ад трыццаці да ста кіламетраў, глыбіня — ад некалькіх сотняў да тысяч метраў. Сфармавалася ў выніку геалагічных зрухаў на мяжы Афрыканскай і Аравійскай тэктанічных пліт.

На працягу наступных мільёнаў гадоў геолагі чакаюць разбурэння і разыходжання хрыбтоў, што аддзяляюць упадзіну Афар ад Чырвонага мора. У выніку мора затопіць упадзіну і гэта стане пачаткам вялікага ўсходне-афрыканскага мора, якое, на думку вучоных, канчаткова сфарміруецца праз 10 млн гадоў.

Шэраг вучоных звязвае з Вялікай рыфтавай далінай пачатковыя этапы эвалюцыі чалавечай галіны гамінідаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Галоўныя геалагічныя фармацыі Афрыкі