Вялікая сінагога (Нясвіж)
| Сінагога | |
| Вялікая сінагога | |
|---|---|
| | |
| 53°13′07″ пн. ш. 26°40′38″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Горад | Нясвіж |
| Канфесія | іўдаізм |
| Тып будынка | сінагога |
| Будаўніцтва | XVI — пачатак XVII стст. |
| Дата скасавання | 1941 |
Вялікая сінагога, або Галоўная сінагога — колішняя сінагога XVI — пачатак XVII стст. у Нясвіжы
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Галоўная сінагога ў Нясвіжы была пабудавана пасля з'яўлення тут яўрэйскай абшчыны ў другой палове XVI стагоддзя. У 1589 г. яўрэі атрымліваюць ад уладальніка Нясвіжа Радзівіла Сіроткі прывілеі, які даваў дазвол на будаўніцтва каменнай або драўлянай сінагогі. Да сярэдзіны XVIII стагоддзя яўрэяў у Нясвіжы налічвалася ўжо 672 чалавека мужчынскага полу, а да канца XIX стагоддзя з больш 10 000 насельніцтва горада палову складалі яўрэі.
У канцы XVIII-пачатку XIX стагоддзя да сінагогі былі зроблены бакавыя прыбудовы, выведзеныя пад адну лінію з першым ярусам даху. Сінагога лічылася Галоўнай (ці Вялікай), паколькі ў Нявіжы ў канцы XIX стагоддзя налічвалася восем сінагог.
Нясвіжская сінагога падверглася моцнаму разбурэнню падчас Другой сусветнай вайны і ў першыя паваенныя гады была цалкам знесена.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]
Галоўны аб'ём сінагогі вельмі падобны да вядомай Халоднай сінагогі ў Мінску. Прамавугольны, з магутнымі контрфорсамі па вуглах і ў прасценках; высокія арачныя вокны паглыбленыя ў нішах тоўстых сцен; тынкаваныя і пабеленыя сцены знаходзяцца ў кантрасце з больш цёмным колерам контрфорсаў, вялікая шырыня карніза і цокаля надае архітэктуры некаторую выразнасць і кампенсуе адсутнасць знешняга дэкору. Дахавае завяршэнне сінагогі больш выразнае, чым у Мінскай. Двух'ярусная чатырохсхільная страха надавала архітэктуры будынка завершанасць, яго знешнія абрысы нібы паўтаралі абрыс скошаных контрфорсаў. У прамежку паміж дахавымі ярусамі знахадзіліся маленькія слыхавыя вакенцы, што таксама ажыўляла аблічча будынка і нагадвала аб нішах-байніцах старажытных абарончых будынкаў.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Архитектура европейских синагог / Локотко А.И. - Мн.: Ураджай, 2002. - 156с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вялікая сінагога (Нясвіж)- Вялікая сінагога (Нясвіж) на сайце Radzima.org
- Вялікая сінагога (Нясвіж) на сайце «Архіварта»
