Вялікія Лясковічы
Вёска
Вялікія Лясковічы
|
Вялі́кія Ляско́вічы[1] (трансліт.: Vialikija Liaskovičy, руск.: Великие Лесковичи) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сігневіцкага сельсавета. Размешчана за 30,5 км ад Бярозы, за 35,5 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Узгадваецца ў 1864 годзе як вёска пад назвай Лясковічы ў Чарнякоўскай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні. У 1890 годзе в. Лясковічы, таксама маёнтак Вялікія Лясковічы. Разам з маёнткам Малыя Лясковічы і маёнткам Лаза-Лясковічы памешчыку Івану Бічу належала 1070 дзес. зямлі. У другой палове XIX ст. ў маёнтку Лясковічы быў пабудаваны сядзібны драўляны дом, закладзены невялікі пейзажны парк з сістэмай каналаў і сажалак, побач размяшчалася капліца (не захавалася). Сучасную назву атрымала ў канцы XIX ст., працавалі хлебазапасны магазін і малочная крама.
З 1915 года акупіраваны германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені—жніўні 1920 на кароткі час устаноўлена савецкая ўлада. З 1921 года — у складзе Польшчы, в. Лясковічы Чарнякоўскай гміны Палескага ваяводства, з 1926 года — у Міжлескай (былой Мацвеевіцкай), з 1932 года — у Сігневіцкай гміне. Апошнім уладальнікам маёнтка быў Ян Біч.
З 1939 года ў БССР, з 1940 года ў Пешкаўскім сельсавеце.
У 1941—1944 гг. акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Акупанты загубілі ў вёсках Вялікія і Малыя Лясковічы 11 жыхароў, на фронце загінулі 17 воінаў-землякоў.
З 16 ліпеня 1954 года ў Боркаўскім сельсавеце. Паводле перапісу 1970 года дзейнічалі сярэдняя школа, клуб, крама. У 1976 годзе ў выніку ўзбуйнення калгаса «Воркі» быў створаны калгас «Лясковічы» з цэнтр, сядзібай у Вялікіх Лясковічах.
Да 17 верасня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Боркаўскага сельсавета[2].
Планіроўка
[правіць | правіць зыходнік]Планіровачна складаецца з 2 вуліц, адна з якіх арыентавана з поўначы на поўдзень, друтая — з паўночнага захаду на поўдзень, злучаных трыма кароткімі паралельнымі вуліцамі, арыентаванымі з захаду на ўсход.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- XIX стагоддзе:
- 1897 — 66 двароў, 422 жыхары.
- XX стагоддзе:
- XXI стагоддзе:
- 2005 — 145 двары, 430 жыхароў.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Вэлі́кі Ляско́вічы
- ↑ Решение Брестского областного совета депутатов № 305 от 17 сентября 2013 г. «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Берёзовского, Ивацевичского, Малоритского, Пинского районов Брестской области» Архівавана 1 лютага 2014. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — 528 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх