Вялікія Матыкалы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аграгарадок
Вялікія Матыкалы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 2 378 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 162
Аўтамабільны код
1
Вялікія Матыкалы на карце Беларусі ±
Вялікія Матыкалы (Беларусь)
Вялікія Матыкалы
Вялікія Матыкалы (Брэсцкая вобласць)
Вялікія Матыкалы

Вялі́кія Матыка́лы[1] (трансліт.: Vialikija Matykaly, руск.: Великие Мотыкалы) — аграгарадок у Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Матыкальскага сельсавета. Размешчаны за 18 км ад абласнога цэнтра, на аўтадарозе Брэст-Высокае. Аднайменная чыгуначная станцыя на лініі Брэст-Высока-Літоўск.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 84 мужчыны, 97 жанчын (1866)
  • 59 двароў, 345 жыхароў (1876)
  • 22 двары, 214 жыхароў (1886)
  • 368 жыхароў (1905)
  • 32 двары, 181 жыхар (1921)
  • 52 двары, 154 жыхары (1940)
  • 2213 жыхароў (1996)
  • 714 гаспадарак, 2190 жыхароў (1997)
  • 82 гаспадаркі, 2423 жыхары (2005)

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паводле пісьмовых крыніц вядомы з 16 стагоддзя як шляхецкая ўласнасць у Берасцейскім павеце і ваяводстве ВКЛ. З 1566 года Матыкалы — уладанне зямян Афанаса і Мацея Бекішаў у Камянецкім павеце, Берасцейскага староства, з 1597 года — пана Івана Матыкальскага. У 1672 годзе — цэнтр гміны, уласнасць Марціна Матусевіча, у 1788 годзе — кашталяна брэсцкага Юзафа Шчыта. У 1788 годзе дзейнічала паштовая станцыя паміж Брэстам і Высокім. Пасля Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 года — Літоўскай, з 1801 года — у Гродзенскай губерні. У 1861 годзе ў вёсцы адбыліся сялянскія хваляванні. Для ўстанаўлення парадку былі выкарастаны салдаты. У 1866 годзе маёнткам валодаў Уладкоў. У 1867 годзе адкрыта народнае вучылішча. У 1869 годзе на сродкі ўрада і жыхароў вёскі была пабудавана царква. У 1876 годзе сяло. У 1886 годзе была валасная ўправа, царкоўна-прыходская школа, карчма; у маёнтку Матыкалы працавалі цагельны завод, ветраны млын.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора ў складзе Польшчы, цэнтр Матыкальскай гміны Брэсцкага павета Палескага ваяводства. У 1939 годзе ў складзе БССР. З 12 кастрычніка 1940 года цэнтр Матыкальскага сельсавета.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

  • Цэнтральная сядзіба сельскагаспадарчага прадпрыемства «Селекцыйна-гібрыдны цэнтр «Заходні»
  • Сярэдняя і музычная школы. Кафэ. Аптэка. Амбулаторыя. Дом культуры. Бібліятэка. Аддзяленне сувязі.

Памятныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Дмитрий Пай: «В Больших Мотыкалах открыт памятник жителям, погибшим во время Великой Отечественной войны» Архівавана 15 кастрычніка 2022. // Вечерний Брест. 2015. 9 мая.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]