Вялікі Басейн
Выгляд
Вялікі Басейн (англ.: Great Basin) — пустыннае нагор’е на захадзе Паўночнай Амерыкі, самае вялікае аб’яднанне тэрыторый з бясцёкавымі ўпадзінамі на кантыненце.
Вялікі Басейн працягнуўся з поўначы на поўдзень і абмежаваны на захадзе хрыбтом Сьера-Невада і Каскаднымі гарамі, на ўсходзе — Скалістымі гарамі. Плошча — больш за 500 000 км². Рэльеф уяўляе сабой мноства кароткіх хрыбтоў (вышынёй да 3900 м), звычайна арыентаваных з поўначы на поўдзень, і шырокіх катлавін паміж імі, злучаных паміж сабой, большасць з іх з’яўляюцца пустынямі або паўпустынямі. На тэрыторыі Вялікага Басейна знаходзіцца вялікая частка штата Невада, заходняя палова Юты, часткова Каліфорнія, Арэгон і Айдаха.