Вялікі Берлін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад Берлін да (чырвоны) і пасля (ружовы) 1920 года

Вялікі Берлін (ням.: Groß-Berlin) — абазначэнне тэрыторыі Берліна ў яго сучасных межах, якія ўзніклі ў 1920 годзе. Пазней былі зроблены некаторыя тэрытарыяльныя карэктуры, але ў цэлым межы Берліна засталіся з 1920 года нязменнымі.

Перадгісторыя[правіць | правіць зыходнік]

1 сакавіка 1816 года ў правінцыі Брандэнбург каралеўства Прусія былі вылучаны тры адміністрацыйныя акругі: Берлінская, Патсдамская і Франкфурцкая. Берлінская адміністрацыйная акруга (ням.: Regierungsbezirk Berlin) складалася з горада Берліна і яго наваколляў — гарадоў Шарлотэнбург і Ліхтэнберг, і паселішчаў Штралау і Гезундбрунен. Праз шэсць гадоў, 1 студзеня 1822 года з фінансавых меркаванняў Берлінская адміністрацыйная акруга была ліквідавана і яе тэрыторыя была ўключана ў Патсдамскую адміністрацыйную акругу правінцыі Брандэнбург. Пры гэтым сам горад Берлін утварыў гарадскую акругу (ням.: Stadtkreis). Тэрыторыі, размешчаныя на поўнач ад Шпрэе, засталіся ў акрузе Нідэрбарнім, а тэрыторыі на поўдзень ад Шпрэе — у акрузе Тэльтаў-Шторкаў.

З развіццём індустрыялізацыі Германіі горад Берлін пачаў імкліва расці. Ужо з 1820 года вяліся дыскусіі пра ўваходжанне ў склад Берліна прылеглых сельскіх паселішчаў Моабіт і Ведынг, якія ўваходзілі ў акругу Нідэрбарнім, горада Шонеберг і сельскага паселішча Тэмпельгоф, якія ўваходзілі ў акругу Тэльтаў. Пасля шматлікіх дыскусій 28 студзеня 1860 года было прынята рашэнне аб уваходжанні гэтых чатырох тэрыторый у склад Берліна з 1 студзеня наступнага года.

У 1875 годзе выказваліся прапановы вылучыць са складу правінцыі Брандэнбург, куды ўваходзіў тады Берлін, новую правінцыю Берлін, якую прапанавалася ўтварыць з гарадоў Берлін, Шарлотэнбург, Шпандау і Кёпенік, а таксама акруг Тэльтаў і Нідэрбарнім. Аднак гэтыя прапановы не былі зацверджаны. У 1881 годзе Берлін ўсё ж быў вылучаны з правінцыі Брандэнбург і атрымаў правы самастойнай правінцыі, хоць афіцыйна новай правінцыі ўтворана не было.

Закон аб утварэнні Вялікага Берліна[правіць | правіць зыходнік]

Пашырэнне Берліна паводле Закона аб Вялікім Берліне (1920)

Закон аб пашырэнні межаў Берліна (так званы «закон аб Вялікім Берліне», ням.: Groß-Berlin-Gesetz быў прыняты 27 красавіка прускім ландтагам (164 — «за», 148 — «супраць») і набыў моц 1 кастрычніка 1920 года. Паводле гэтага закона, у склад горада Берліна ўключаліся шэсць былых самакіравальных гарадоў: Берлін-Ліхтэнберг, Берлін-Шонеберг, Берлін-Вільмерсдорф (у 1912 годзе тры прыгарада Берліна, якія ўшчыльную прылягалі да яго, — Ліхтэнберг, Шонеберг і Вільмерсдорф ужо атрымалі прыстаўку «Берлін»), Шарлотэнбург, Нойкёльн і Шпандау. Акрамя таго, да тэрыторыі Берліна далучаліся Нідэрбарнім, Остгафельланд і Тэльтаў, гарадская абшчына Кёпенік, 59 сельскіх абшчын і 27 маёнткаў, якія адышлі ад прылеглых раёнаў. Акрамя таго, у Берлін увайшоў зямельны ўчастак з Берлінскім Гарадскім палацам, які дагэтуль з'яўляўся прыватным маёнткам і адміністрацыйна не належаў Берліну.

Да насельніцтва старога Берліна ў 1,9 млн чалавек на момант выхаду закона дадалося яшчэ каля 1,9 млн жыхароў, у тым ліку 1,2 млн чалавек з 7 былых самастойных гарадоў. Такім чынам, вобласць Берліна павялічылася з 66 км² да 878 км², і горад ператварыўся ў трэці па колькасці насельніцтва горад у свеце пасля Лондана і Нью-Ёрка.

Ва ўзніклым Вялікім Берліне было ўтворана 20 гарадскіх раёнаў. Са старога Берліна ўтварыліся раёны: Мітэ, Тыргартэн, Ведынг, Прэнцлаўэр-Тор, Галешэс-Тор і Фрыдрыхсгайн (з вёскай Штралау). З ізноў далучаных гарадоў і сельскіх абшчын былі ўтвораны раёны Шарлотэнбург, Шпандау, Вільмерсдорф, Шонеберг, Нойкёльн, Кёпенік, Ліхтэнберг, Панкаў, Райнікендорф, Штэгліц, Цэлендорф, Тэмпельгоф, Трэптаў і Вайсензэе, якія атрымалі назвы па найбольш буйных адміністрацыйных адзінках, якія ўваходзілі ў іх.

Змены пасля 1920 года[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]