Вялікі Качскі Ран

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Саляная пустыня

Вялікі Качскі Ран (гудж.: કચ્છનું મોટું રણ) — найбуйнейшы саланчак у Паўднёвай Азіі. Разам з Малым Ранам складае мясцовасць Качскі Ран. Знаходзіцца на мяжы індыйскага штата Гуджарат і пакістанскай правінцыі Сінд. Агульная плошча — 7 500 км².

Вялікі Ран пачаў фарміравацца ў позні Юрскі перыяд як частка плыткаводдзя Аравійскага мора. Аднак у выніку некалькіх тэктанічных зрухаў апынуўся адарваным. Сучасныя глеістыя і саляныя адклады назапашваліся ўжо ў эпоху галацэна. Археолагі сцвярджаюць, што яшчэ некалькі тысяч гадоў таму Вялікі Ран мог з'яўляцца залівам і быць суднаходным. З 4 тысячагоддзя да н. э. на яго берагах сяліліся прадстаўнікі Індскай цывілізацыі. Сведчаннем гэтага з'яўляецца знаходка старажытнага паселішча Дхалавіра.

Большую частку года дно Вялікага Рана ўяўляе сабою саляную пустыню. У сезон мусонаў яна напаўняецца вадою ад дажджоў і сцёкаў рэк. Вада змешваецца з адкладаннямі, а таму становіцца салёнай, утрымоўвае значную колькасць брому. Над паверхняй застаюцца гліняныя ўзвышшы і выдмы. Для навакольнай флоры характэрны зёлкавыя і ксерафіты. Фаўна прадстаўлена шматлікімі птушкамі, аленямі, каракаламі, ваўкамі і г. д.

Насельнікі берагоў Вялікага Рана займаюцца сельскай гаспадаркай і здабычай солі. Развіваецца турызм.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]