Вялікі Лес (жылы раён, Мінск)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вялікі лес
Vialiki les.jpg
53°56′39,1″ пн. ш. 27°42′38,2″ у. д.HGЯO
Краіна
Горад Мінск
Адміністрацыйны раён горада Першамайскі раён
Першае згадванне 1920-я
Дата заснавання 1920
Ранейшы статус ЗВГ
Год уключэння ў межы горада 10 лістапада 1997
Ранейшыя назвы Усходні
Паштовыя індэксы 220056
Commons-logo.svg Вялікі лес на Вікісховішчы

Вялікі Лес — мікрараён у паўночна-ўсходняй частцы Мінска, за МКАД. Узнік у 2000-х на месцы аднайменных хутароў пасярод даўняга вялізнага ляснога масіву. Назву «Вялікі Лес» атрымаў адпаведна рашэння 24-га склікання № 274/22/24 ад 22 снежня 2006 года[1].Названы з-за паселішча хутар Вялікі Лес (9 двароў). Вайну хутар не перажыў, і імя было забыта амаль на 70 гадоў. Мае будаўнічую назву Усходні.

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

Размешчаны ў паўночна-ўсходняй частцы Мінска. Побач з буйным мікрараёнам Уручча, які знаходзіцца з паўночнага-захаду, і вёскай Калодзішчы, якая знаходзіцца з усходу. Таксама з паўднёвага ўсходу ад мікрараёна размешчана чыгуначная станцыя Азярышча і аднайменны пасёлак.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны прыблізна ў 1920-я гады. Спачатку складаўся з адной вуліцы.

На карце 1934 г. ваенны гарадок Уручча пазначаны як ваенны лагер ля жал. дарогі. Такімі лагерамі быў акружаны Мінск. Бліжэйшыя - Сухарукаў і Калодзішчы. На даваенных картах чыгунка праходзіла ад станцыі "Азярышча" праз лясны масіў міма вёсак Уручча і Копішча ў вёску Падбалоцце. Разабрана да вайны.

У 1937-1939 і 1940 гг. тут дыслакавалася 100 стралковая дывізія, КП акругі, шпіталь.

З даваенных будынкаў захаваліся 4-ы дамы на вул. Панамарова

У 1945 сюды ва Уруччы перадыслакавалі з Берліна 120 дывізію.  Да 1991 года 90% насельніцтва складаў афіцэрскі склад Узброеных Сіл СССР, пазней Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, аднак пасля скасавання статусу ЗВГ насельніцтва стала пераважна цывільным.

Гэтак жа многія не ведаюць, што любімы многімі кіраўнік ансамбля "Песняры" В. Мулявін гэтак жа служыў у 120-й дывізіі ва Уруччы ць 2-ой (музычнай) роце 34 палка 3 года.

10 лістапада 1997 года ўвайшоў у склад горада Мінска[2]. Да 1998 года меў статус ЗВГ (закрытага ваеннага гарадка).

Асноўныя вуліцы[правіць | правіць зыходнік]

  • Бяляева,
  • Паштовая,
  • Садовая,
  • 50 Год Перамогі,
  • Рагачоўская,
  • Вадалажскага,
  • Панамарова,
  • Герояў 120-й дывізіі.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

  • 2 школы
  • пошта
  • крамы
  • 2 дзіцячых садка
  • водна-аздараўленчы комплекс
  • 2 цырульні
  • кафэ
  • музей

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Праз раён праходзяць аўтобусныя маршруты. Раён абслугоўваюць дыспетчарская станцыя Уручча-2 і дыспетчарская станцыя Уручча-4.

Нумар маршрута: Назва маршрута: Заўвагі:
Аўтобусныя маршруты:
63 д/с Уручча-2 — Вялікі лес 7.16 — 10.31, 14.59 — 17.51
80 д/с Карбышава — Вялікі лес
99 д/с Уручча-4 — Ваенная акадэмія
139 д/с Славінскага — Вялікі лес
153 ст.м. Уручча — Танкавая 6.20 — 8.45
153д Танкавая — ст.м. Уручча 16.11 — 20.15

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Да 1991 года 90 % насельніцтва складалі афіцэры Узброеных Сіл СССР, пазней УС РБ, аднак, пасля адмены статусу ЗВГ насельніцтва стала пераважна грамадзянскім.

Забудова[правіць | правіць зыходнік]

Гарадок забудаваны пяціпавярховымі жылымі дамамі серыі КПД-4570, П-101, таксама ёсць дзевяціпавярховыя 86 серыі, а таксама М-464БК, М-464М, М-464У, М-111-90, ЗА-ОПБ і М-335. У гарадку выразна акрэслены цэнтр — мемарыяльны комплекс і ГДА. У гарадку ёсць помнікі У. І. Леніну і безыменнаму салдату. У 1990-я гады з'явіўся 2-гі мікрараён, спачатку без сацыяльна-побытавай інфраструктуры, якая будуецца толькі ў апошнія гады. У пачатку 2000-х з'явіўся 3-ці мікрараён, яшчэ не завершаны ў поўным аб'ёме.

Забудова ў цяперашні час[правіць | правіць зыходнік]

Станам на 2014 год у ваенным гарадку вядзецца актыўнае будаўніцтва, будуецца 5-ты мікрараён. Таксама запланавана ўшчыльніць наяўную забудову у 1-м і 2-м мікрараёнах. Цяпер гарадок падзелены на 7 мікрараёнаў[2]. У 2-м квартале 2013 года пачата ўшчыльненне 7-га мікрараёна[4].

Панарамны здымак мікрараёна Вялікі Лес-2.
Панарамны здымак мікрараёна Вялікі Лес-2.

Ваенныя аб'екты[правіць | правіць зыходнік]

Цяпер у гарадку размяшчаецца 120-я асобная гвардзейская механізаваная Рагачоўская Чырванасцяжная ордэнаў Суворава і Кутузава брыгада імя Вярхоўнага савета Беларускай ССР[5], таксама полк унутраных войскаў МУС РБ. Размяшчаюцца шматлікія сховішчы ваеннай тэхнікі, пакінутай пасля касавання СССР.

Зноскі