Вялікі Піт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вялікі Піт
руск. Большой Пит
Характарыстыка
Даўжыня 415 км
Басейн 21 700 км²
Расход вады 209[1] м³/с (у ніжнім цячэнні)
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне Заангарскае плато
 • Каардынаты 60°06′29″ пн. ш. 94°57′43″ у. д.HGЯO
Вусце Енісей
 • Каардынаты 59°01′17,39″ пн. ш. 91°41′42,36″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Енісей → Карскае мора

Краіна
Рэгіён Краснаярскі край
Код у ДВР 17010400112116100026318
physical
Вялікі Піт
Вялікі Піт
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Вялі́кі Піт (руск.: Большой Пит[2]) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, ва Усходняй Сібіры, у Краснаярскім краі, правы прыток ракі Енісей (басейн Карскага мора).

Даўжыня ракі 415 км. Плошча вадазбору 21 700 км². Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні складае 209[1] м³/с, аб’ём сцёку — 6,596[1] км³/год. Выток ракі знаходзіцца на Заангарскім плато, вадазбор — у межах Заангарскага плато і Енісейскага кража[1]. Упадае ў Енісей каля пасёлка Усць-Піт. Жыўленне ракі пераважна снегавое, са значнай часткай дажджавога. Замярзае ў пачатку лістапада, вызваляецца ад лёду ў маі. Суднаходная на адлегласці 184 км (ад вусця да прыстані Бранка)[3].

Прытокі: Чыркаты, Мундакан, Чадбухта, Тыры, Ненчаны, Юргулі, Чырымба, Унтугун, Аяхта, Панімба, Немчаны, Бранка, Лендаха, Сцяпанаўка, Шырокая, Сухі Піт, Малая Каменка, Каменка (Правая Каменка), Левая Арлоўка, Арлоўка, Малахава (Малахаўка) і іншыя рэкі і ручаі[4].

Каля ракі пасёлкі Сухі Піт і Бранка.

Зноскі

  1. а б в г Иванов В. В. Большой Пит // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)
  2. Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 154. — 863 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.). (руск.)
  3. Малые притоки Енисея. Судоходство и грузоперевозки // Енисейское речное пароходство Архівавана 26 лютага 2020. (руск.)
  4. Река Б.ПИТ (руск.)  (руск.) — інфармацыя пра аб'ект у Дзяржаўным водным рэестры РФ.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Большой Пит // Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 154. — 863 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.). (руск.)
  • Большой Пит (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]