Вялікі Усход Польскага каралеўства і Вялікага княства Літоўскага
Вялікі Усход Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага (у 1784—1793 гадах), Польскі Нацыянальны Вялікі Усход, або Вялікі Усход польскага народу, польск.: Wielki Wschód Narodowy Polski (з 1812 года) — прадстаўніцтва сімвалічных масонскіх лож і капітул Польшчы і ВКЛ, якія абіралі на год аднаго Вялікага Майстра, трох яго намеснікаў і трынаццаць вялікіх ураднікаў.
Створаны ў Рэчы Паспалітай у 1784 годзе, ён дзейнічаў на падставе масонскай канстытуцыі Acte déclaratoire et statut du Grand Orient du Royaume de Pologne et du Grand Duché de Lithuanie.
Польскі Нацыянальны Вялікі Усход рэгуляваўся сяміступенным абрадам ружанцавага крыжа. Ён дзейнічаў да выдання ўказа імператара Аляксандра I ад 25 верасня 1821 года аб закрыцці масонскіх ложаў і забароне ўсіх патаемных таварыстваў у Расійскай Імперыі.
Вялікія майстры Вялікага Усходу Польшчы
[правіць | правіць зыходнік]- Ігнацы Патоцкі (1781—1784; з 1781 вялікі майстра Нацыянальнай ложы Вялікага Усходу Польшчы)
- Анджэй Макраноўскі (1784)
- Станіслаў Шчасны Патоцкі (1785—1789)
- Казімір Нестар Сапега (1789—1794)
- Людвік Гутакоўскі (1810—1811)
- Станіслаў Костка Патоцкі (1812—1821)
- Аляксандр Ражнецкі (1821)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Stanisław Małachowski-Łempicki, Wykaz polskich lóż wolnomularskich oraz ich członków w latach 1738—1821, Kraków, 1929.