Вялікі голад (1315—1317)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Вялікі голад 13151317 гадоў (часам прыводзіцца перыяд 1315—1322 гадоў) — першае ў чарзе буйнамаштабных бедстваў Позняга Сярэднявечча, якія напаткалі Еўропу напачатку XIV стагоддзя. Вялікі голад выклікаў мільёны смерцяў (па ацэнках, памерла ад 10 да 25 % толькі гарадскога насельніцтва) і стаў канцом папярэдняга перыяду росту і росквіту XIXIII стагоддзяў. Ён ахапіў амаль усю Паўночную Еўропу — цяперашнюю тэрыторыю Вялікабрытаніі, Францыю, Скандынавію, Нідэрланды, Германію і Польшчу. Еўропу на поўдзень ад Альпаў і Пірэнеяў і на ўсход ад Польшчы голад не закрануў.

Прычынай голаду паслужылі дрэнныя пагодныя ўмовы вясны 1315 года, неўраджай працягваўся да лета 1317 года, але недахоп ежы адчуваўся да 1322 года. Незвычайна вырасла злачыннасць, пачаліся распаўсюджванне хвароб, масавыя смерці і канібалізм. Гэты перыяд меў сур'ёзныя наступствы для царквы, дзяржаў, еўрапейскага грамадства і будучых бедстваў XIV стагоддзя.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]