Адзін з найбольш буйных прадстаўнікоў сямейства. Даўжыня цела 48-55 см, крыла 29,5-39 см; вага самца — 810—920 г, саміцы — 845—975 г. Афарбоўка апярэння белая з жаўтаватым адценнем на ніжнім баку рулявых і махавых пёраў. Ніжні бок хваставых пёраў жоўты. Хахалок на галаве з вузкіх падоўжаныя пёраў таксама жоўтага колеру. Неапераная зона вакол вачэй белая. Дзюба чорна-шэрая. Лапы цёмна-шэрыя. У самца радужка чорная, у саміцы — чырвона-карычневая.